В Шумилино прошли торжества, посвящённые Дню женщин

Актуалии Общество

Надзея і вечная вясна…
Калі б не было Клары Цэткін, усё адно нехта з мудрых прыдумаў бы свята для сваіх каханых, і свята гэта было б абавязкова вясной. Бо вясна – пара росквіту, пара кахання, пара надзей. Менавіта такі настрой, узнёсла-летуценны і, тым не менш, урачыста-стрыманы, панаваў 7 сакавіка ў зале Шумілінскага ГДК.
На сцэну выходзіць першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч. Віктар Віктаравіч знаходзіць цёплыя і кранальныя словы для  віноўніц урачыстасцяў, зычыць жанчынам цяпла і ўтульнасці, ладу і згоды,  шчасця.
Пад гучныя апладысменты залы на сцэну ўзнімаюцца жанчыны, уганараваныя высокага звання “Жанчына Шуміліншчыны-2012”. Іх сямёра,  шчаслівых па-вясенняму і трохі сарамлівых ад такой пільнай увагі і павагі. Але гэтага яны заслужылі – працай, стаўленнем да сям’і, проста да жыцця. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны, віншуючы пераможцаў (на здымку), не ўстрымаўся, каб не сказаць у заключэнні ўсцешаныя словы: “Помніце, што ўсе геройскія ўчынкі мужчына робіць толькі ў імя вас, дарагія жанчыны!”
У пацвярджэнне слоў кіраўніка раёна быў наладжаны канцэрт, у якім самае пачэснае месца займалі песні ў выкананні мужчын.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *