Победа обольских борцов

Молодёжь Новости Спорт

Усе на п’едэстале
У Талачыне ўпершыню прайшло адкрытае першынство горада па грэка-рымскай барацьбе.
У турніры прынялі ўдзел юныя спартсмены Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама барцы ўсіх школ Віцебшчыны.
Гонар нашага раёна абаранялі шаснаццаць абальчан, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. На першынстве паспяхова выступілі нашы землякі, усе барцы з Обалі змаглі ўзняцца на п’едэстал. Першае месца на турніры заваявалі Мікіта Малашэнка (вагавая катэгорыя 29 кг), Арцём Сачыўка (32 кг), Дзмітрый Кучмароў (32 кг), Ягор Ганушчанка (35 кг), Аляксандр Храмцоў (42 кг), Вадзім Грачухін (50 кг), Уладзіслаў Грыбкоў (53 кг) і Яўген Сачыўка (59 кг).
Аўтар Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *