Дети, дорога, безопасность.

Безопасность Семья

Асцярожна і без спешкі
Сёлета ў Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана больш за сорак дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх чатыры дзіцяці загінулі і 42 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Хоць у параўнанні з мінулым годам колькасць ДТЗ знізілася, але ж дарога па-ранейшаму застаецца небяспечнай.
Таму хочацца нагадаць бацькам асноўныя прычыны, з-за якіх адбываюцца трагедыі на дарозе: нечаканы выхад на праезную частку з-за транспарту, пераход дарогі ва неўстаноўленым месцы або на чырвонае святло святлафора. Часта ДТЗ з дзецьмі адбываецца ў сітуацыях, калі яны аказваюцца паміж сустрэчнымі патокамі транспарту.
Калі ў такой сітуацыі дзіця глядзіць у супрацьлеглы бок – небяспека ўзрастае, паколькі няма ўпэўненасці, што дзіця заўважыць аўтамабіль. Асабліва вадзіцелю трэба быць уважлівым, калі дзіця на праезнай частцы стаіць спінай да яго або яго ўвага засяроджана на іншых дзецях, якія ўжо перайшлі дарогу. Вадзіцелю ў такіх выпадках варта знізіць хуткасць і пастаянна трымаць дзяцей у полі зроку.
Напрыклад, дзевяць з дзесяці пацярпелых на праезнай частцы дзяцей не заўважылі транспарт, шэсць з дзесяці выбеглі на дарогу з-за кустоў, агароджы, аўтамабіляў.
Вельмі важна, каб бацькі вучылі сваіх дзяцей асноўным прынцыпам бяспечных паводзін на дарозе. Варта выпрацаваць навык спакойных паводзін, навучыць вытрымліваць паўзу перад тым, як выйсці на праезную частку. Калі дзіця носіць акуляры, то бацькі павінны ведаць, што акуляры выпраўляюць зрок толькі перад сабой, а бакавы застаецца аслабленым. Таму трэба навучыць дзіця правільна ацэньваць сітуацыю на дарозе.
У. КЛІМЕНКА, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *