Шумилинская демография за февраль 2013 года

Новости Общество

ВІНШУЕМ!
У лютым нарадзіліся:

Жарабцова Ганна (Обаль);
Ігроў Ягор (Обаль);
Карнілаў Валерый (Шуміліна);
Кудзянаў Віктар (Обаль);
Міронаў Арцём (Шуміліна);
Пашкевіч Соф’я (Шуміліна);
Пшонка Ілья (Лявонава);
Русакоў Арсеній (Обаль);
Салаўёва Марыя (Светласельскі);
Семчанка Віктар (Мікіціха);
Сукіасян Элена (Шуміліна);
Шаварава Вераніка (Шуміліна).
У лютым у раёне нарадзілася 12 немаўлят. Па пяцёра дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне і Обалі. Па аднаму немаўляці – на тэрыторыі Светласельскага і Лаўжанскага сельсаветаў.
14 шлюбаў у лютым
У лютым на Шуміліншчыне было зарэгістравана 14 шлюбаў (на 3 больш, чым у 2012 годзе). Восем пар пажадалі зарэгістраваць афіцыйна свае адносіны ў аддзеле загсу райвыканкама. Тры шлюбы былі зарэгістраваны ў Обальскім сельвыканкаме, два – у Светласельскім, адзін – у Каўлякоўскім сельвыканкаме.
Самай маладой нявестай у лютым была сямнаццацігадовая дзяўчына, а самым сталым жаніхом – 58-гадовы мужчына (шлюб у яго паўторны). Адна наша шумілінская дзяўчына  прывабіла і замежнага грамадзяніна-малдаваніна. Пара аформіла афіцыйна шлюб на Шуміліншчыне.
Разводы
У лютым суд Шумілінскага раёна разгледзеў 5 спраў аб скасаванні шлюбу. У  трох разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  13 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне. Яшчэ тры сямейныя пары былі разведзены ў ЗАГСе.
Пазбаўленні бацькоўскіх правоў
У лютым судовым рашэннем былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў у адносінах да сваіх непаўналетніх дзяцей  грамадзянка Кажамякіна з аграгарадка Башні і грамадзянка Паўловіч з вёскі Каравайніца.
Страты
У лютым у нашым раёне пайшоў з жыцця 31 чалавек. Дзесяць з іх – жыхары Шуміліна і Обалі, астатнія – вёсак раёна. Памерлі 6 чалавек працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту пайшлі з жыцця 12 чалавек, па прычыне анкалагічных захворванняў – 2 чалавекі. Па аднаму чалавеку памерла па прычынах таксічнага дзеяння этанолу (атручвання спіртным) і ад пераахаладжэння.
У мінулым месяцы ў раёне зарэгістраваны адзін пажар – гарэла кватэра ў Обалі, часткова пашкоджана кухня. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі матэрыяльных каштоўнасцяў больш як на дваццаць мільёнаў рублёў.
Дарожна-транспартных здарэнняў у лютым на тэрыторыі раёна не зарэгістравана.
Надрукавана ў №24 ад 26.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *