Спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Біятлон
Бліскуча выступілі нашы землякі ў Наваполацку на міжнародным турніры па біятлоне, прысвечаным памяці гвардыі старшага лейтэнанта А. Вараб’ёва, які атрымаў званне “Герой Расіі”.
У “гладкай” гонцы (гонцы без агнявых рубяжоў) на 5 км  перамагла Ганна Сола (першы трэнер Генадзь Салапаеў), а Вольга Гаўрылкіна заваявала трэцяе месца. У спрынце з двума агнявымі рубяжамі першае месца ў Ганны Сола, яшчэ двое шумілінскіх біятланістаў, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў, – Вольга Гаўрылкіна і Уладзіслаў Васільеў – занялі трэція месцы.
Валейбол
У Лужасне прайшоў абласны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на прызы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько.
Каманда нашага раёна заняла на турніры трэцяе месца. Лепшымі ў камандзе былі Станіслаў Прасветаў, Дзмітрый Суханаў і Аляксандр Іваноў.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *