На рабочих совещаниях в райисполкоме рассмотрены вопросы жизнедеятельности района

Актуалии Президент

Справаздачы па болевых кропках жыцця
Рабочую нараду правёў у мінулую пятніцу вечарам   старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Яна была наладжана пасля аб’езду прадпрыемстваў і арганізацый Шуміліна, які меў на мэце паглядзець, як наводзіцца парадак на замацаваных тэрыторыях.
У. П. Куранны пачаў  гаворку з пасяджэння аблвыканкама, на якім адзначаліся кіраўнікі раёнаў вобласці па ліквідацыі наступстваў стыхіі, што бушавала 15-16 сакавіка.  Дастойна справіліся з сітуацыяй  шумілінцы. Уладзімір Пятровіч папрасіў адпаведныя службы падрыхтаваць спісы тых людзей, якія найбольш вызначыліся падчас ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны нагадаў пра злабадзённасць выканання  Дырэктывы № 1, патрабаваў больш дэталёва прагледзець планы веснавой сяўбы, каб сустрэць яе ва ўсеўзбраенні. Не прамінуў Уладзімір Пятровіч расказаць пра поспехі, хаця пакуль што і сціплыя, калектыву Обальскага керамічнага завода, адзначыў, што для выхаду на максімальную магутнасць прадпрыемству патрэбна 6-7 мільярдаў рублёў.
Пастаўлена   задача перад ПМК-70 арганізаваць двухзменную работу на ўзвядзенні кааператыўнага жылога дома ў раёне СШ № 2 з тым, каб да сярэдзіны лета здаць яго для засялення.
Акрамя гэтага,  гаворка ішла пра вынікі аб’езду па вуліцах райцэнтра. Дакладваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённага штабу па добраўпарадкаванні А. П. Быкаў. Кіраўнік раёна даў даручэнне супрацоўнікам ДАІ засцерагаць ад машын тратуары,  караць вадзіцеляў  за гэта бязлітасна,   указаў на недапушчальную сітуацыю, якая склалася на вуліцах райцэнтра з адводам талай вады.
*   *   *
Адбылася нарада і ў панядзелак раніцой. Яе праводзіў кіраўнік раёна У. П. Куранны. Змест гаворкі падаём тэзісна, сцісла. Адзначым, што Уладзімір Пятровіч устурбаваны сітуацыяй, якая склалася ў аграрным сектары. Тут і лёс шумілінскага льнозавода, і якасныя параметры ў вядзенні жывёлагадоўлі.
Кіраўнік раёна не задаволены работай кафэ “Клякса”,  дадзена даручэнне летам зняць тут з продажу спіртныя напоі, акрамя хіба сухога віна. Галаўны боль – выраб праектна-каштарыснай дакументацыі на ліўневую каналізацыю ў Шуміліне. Выдзелена 1,2 мільярда рублёў, але калі будуць гатовы дакументы – ніхто дакладней не ведае.
Наогул нарада вызначалася тым, што ўсе начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў трымалі справаздачы аб сваёй рабоце. Найбольш істотныя праблемы: недахоп насення канюшыны (закуплена 50 тон, хаця яе трэба для прыстойнага вядзення жывёлагадоўлі 70 тон). Увод свідравіны ў Обалі для забеспячэння людзей добрай пітной вадой. У прыватнасці, обальская  гісторыя цягнецца са жніўня і, як запэўнілі кіраўнікі адпаведных службаў, свідравіна будзе ўведзена ў бліжэйшыя дні.
Вялася гаворка па будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага комплексу, дзе асвоена 1,4 млрд. рублёў, а 400 мільёнаў, што засталіся  ад выдзеленых, па словах начальніка аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуева, не хопіць. Тым не менш 2013 год павінен стаць годам уводу аб’екта ў эксплуатацыю.
Зацікаўленая гаворка адбылася пра лёс будынка школы мастацтваў у Шуміліне, пра эканомію ў спажыванні прыроднага газу, па кадравай палітыцы ў АПК. Усе гэтыя і іншыя прыватныя пытанні гучалі ў звязцы  з безумоўным выкананнем прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Лепш будзе працаваць эканоміка – палепшыцца і дабрабыт канкрэтнага чалавека, з’явяцца сродкі на рашэнне злабадзённых праблем жыцця раёна.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *