Последние штрихи перед стартом весенних полевых работ

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

45 сеялак гатовы выехаць у поле
Нібы даючы людзям час для падрыхтоўкі да пасяўной, вясна сёлета прыходзіць не спяшаючыся, спакваля.  У гаспадарках раёна паспелі адрамантаваць практычна ўсе сеялкі, 45 з іх гатовы выехаць на палеткі.
Гэтага дастаткова, каб засеяць за мінімальны тэрмін 8400 гектараў зерневых, лічаць спецыялісты райсельгасхарчу. “Сярод зерневых будзе пераважаць ячмень, яго плануем засеяць 4226 гектараў, – кажа начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. – Будзем сеяць 2655 гектараў пшаніцы, 804 гектары аўса і 715 гектараў зернебабовых”.
У красавіку-пачатку мая плануюць засеяць дзве тысячы гектараў рапсу, 4700 гектараў кукурузы. Дзвесце гектараў бульбы будзе расці на палетках СФГ “Раднік”. “Прадугледжаны і дадатковы план сяўбы  – 1044 гектары зернебабовых і 800 гектараў кукурузы на зерне”, – кажа Р. Ф. Прасветаў.
Акрамя гэтага, у “Крыніцы” мяркуюць засеяць па пяць гектараў капусты і чырвоных буракоў, а  ў “АграБаравінцы” – столькі ж  морквы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *