В Шумилинском районе ведётся укрепление берегов в зоне будущего водохранилища Полоцкой ГЭС

Актуалии Новости

“Умацоўваем берагі”
Ля вёскі Чэрчыцы працуе тэхніка.  Экскаватары, пагрузчыкі, МАЗы належаць прадпрыемству “ДнепраБугвадшлях” г. Пінска. Ужо каторы тыдзень брыгада гэтай арганізацыі рупіцца на беразе Заходняй Дзвіны.
“Умацоўваем берагі, – тлумачыць майстар вытворча-тэхнічнага аддзела Генадзь Неўдах. – Гэта вельмі важна, бо калі будзе пабудавана Полацкая ГЭС,  узровень вады  ў рэчцы падымецца  дзесьці метраў на пяць. Вельмі трывожна, што размые берагі і вада затопіць вёску. Каб гэтага не здарылася, мы спачатку здымаем чарназём на берагах, потым укладваем  адхоны спецыяльнымі плітамі. А ўжо ў пачатку чэрвеня будзем зверху зноў засыпаць чарназёмам і засяваць траву. Так берагі будуць надзейныя, іх не размые”.
Пінскія работнікі прыехалі працаваць на Шуміліншчыну ў верасні мінулага года – умацавалі паўтара кіламетра берагоў  Дзвіны ў вёсках Рыпіншчына і  Надзежына. А ў Чэрчыцах мяркуюць правесці гэтыя работы на працягу двух кіламетраў.  “Будзем працаваць да разводдзя, а потым зробім перапынак, – кажа Генадзь Неўдах. – Пасля Чэрчыц мяркуем працаваць у вёсках Убоіна і Шашы. А ўвогуле ў гэтым годзе плануем поўнасцю завяршыць умацаванне берагоў Дзвіны ў вашым раёне”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №28 ад 09.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *