На рабочем совещании в райисполкоме: шефов – на посевную, детей – под контроль, порядок – на территории

Актуалии Президент

Шэфаў – на сяўбу, дзяцей – пад кантроль
Тэма сяўбы актуальная сёння і на рэспубліканскім, і на абласным, і на мясцовым узроўнях. Шмат увагі гэтым пытанням надаў старшыня аблвыканкама А. М. Косінец, праводзячы 15 красавіка абласную селектарную нараду. З пытанняў арганізацыі пасяўных работ пачаў учора пашыраную рабочую нараду старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Кіраўніком раёна было падпісана рашэнне, згодна з якім шэраг прадпрыемстваў і арганізацый раёна (найперш тыя, што прынялі на работу былых механізатараў, вадзіцеляў і іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі) павінны былі да 10 красавіка накіраваць спецыялістаў на дапамогу сельгаспрадпрыемствам.
Першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч прааналізаваў ход выканання дадзенага рашэння. Віктар Віктаравіч адзначыў, што многія прадпрыемствы яшчэ не ад-правілі сваіх работнікаў на сяло.
У. П Куранны не прыняў ніякіх адгаворак, рашэнне райвыканкама павінна быць выканана неадкладна, падкрэсліў ён.
Яшчэ адна тэма, якую ўслед за старшынёй аблвыканкама А. М. Косінцам агучыў на нарадзе У. П. Куранны: бяспека дзяцей. Зараз вельмі небяспечны час, адзначыў Уладзімір Пятровіч, на рэках крыгаход, на дарогах павялічылася колькасць тэхнікі, у тым ліку і сельскагаспадарчай. Таму ўсім – бацькам, настаўнікам, праваахоўным органам, грамадскасці – трэба быць асабліва пільнымі.
На нарадзе было абмеркавана выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першы квартал. Намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў  прадставіў увазе прысутных папярэднія даныя, згодна з якімі раён выканаў заданні па інвестыцыях у асноўны капітал, па экспарту тавараў і паслуг, а таксама паказчык па энергазберажэнні. На жаль, не выкананы параметры па вытворчасці прамысловай прадукцыі (112,6%  са 120%), па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях (95,5% са 110%), па рознічнаму тавараабароту (113,3% са 115,%%), а таксама па зарплаце (3039,2 мільёна рублёў, заданне – 3399), іншых паказчыках.
Па пытаннях добраўпарадкавання У. П. Куранны нацэліў усіх кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна навесці парадак на замацаваных тэрыторыях да 20 красавіка. А 20 красавіка падчас правядзення рэспубліканскага суботніка жыхары Шуміліншчыны будуць займацца сяўбой і пасадкай дрэў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *