Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Шахматы. Турнір памяці журналіста
У абласным шахматным клубе адбыўся адкрыты гарадскі турнір па шахматах памяці спартыўнага журналіста Віктара Плысава. Сюды сабралася практычна ўся шахматная эліта г. Віцебска. Былі запрошаны на турнір спартсмены з раёнаў вобласці. Паспрабаваць свае сілы ў барацьбе з шахматнымі “асамі” прыехалі і шумілінцы Уладзімір Грыбаў і Уладзімір Вярлоў.
Вядома,  на прызавыя месцы нашы шахматысты не разлічвалі. Хацелася  суаднесці свае сілы і майстэрства з тымі, хто на беларускім “алімпе”, сустрэць знаёмых. У. Вярлоў, перамогшы ў першым туры, у другім сустрэўся са сваім  настаўнікам фізікі з Віцебска, былым чэмпіёнам Беларусі па шахматах Міхаілам Клімянком. У час гульні Уладзімір пераканаўся, што Міхаіл Фядотавіч па-ранейшаму, нягледзячы на свае гады (яму больш за 70), гуляў жыва, дынамічна і нават эфектна і не пакінуў яму ніводнага шанца звесці партыю хаця б унічыю.
Набраўшы па 2,5 ачка з 7 магчымых, У. Грыбаў і У. Вярлоў сітуацыю не драматызавалі, наадварот, яны вярталіся ў Шуміліна ў добрым настроі, задаволеныя – і атмасферай турніру,  і тым, што з карысцю правялі нядзельны вечар.
Мікалай МАРОЗ.
Баскетбол. Першынство раёна
На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшло адкрытае  першынство раёна па баскетболе сярод мужчынскіх каманд. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і ФСК “Здароўе”.
Першае месца выйгралі баскетбалісты СШ №1 (Уладзіслаў Барадулін, Андрэй Масько, Віталь Уласаў, Станіслаў Прасветаў, Дзмітрый Ананьеў і Павел Трафімаў), другімі сталі спартсмены з ААТ “Лаўжанскае”, трэцяе месца ў каманды “Шумілінская транспартная кампанія”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *