И отрекались от детей…

Закон Общество

І адракаліся ад дзяцей
17 красавіка прайшло сумеснае пасяджэнне грамадскага пункта аховы парадку і наглядальнай камісіі райвыканкама, якое правёў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Удзел у прафілактычнай гутарцы ўзялі самыя розныя службы, але стаць аб’ектамі гэтай гутаркі пажадалі ўсяго шэсць чалавек.
Нядаўна на сайце раёнкі адзін з чытачоў пакінуў каментарый кшталту: пішуць пра гэтых асоб у кожным нумары, не так, дык гэтак. Сапраўды, крыху шкада газетнай плошчы на тое, каб у чарговы раз пісаць, што бацька адмаўляецца ад дзяцей: не мае, кажа, і плаціць грошы на іх не буду. А дзяцей чацвёра, а запазычанасць перад дзяржавай перавысіла ўжо 30 мільёнаў, а на рабоце – 21 прагул за месяц. “І я спецыяльна буду прагульваць, каб грошы не плаціць. Усё Шуміліна ведае: не ад мяне дзеці”. Вось так. І нечым напужаць такіх людзей цяжка, калі за плячыма пяць судзімасцяў, калі ў ЛПП “адпачываў” ужо тройчы, калі для падтрымання існавання неабходна толькі спіртное. Праўда, калі спыталі, якая дапамога патрэбна, знайшоўся – матэрыяльная.
Усе астатнія асобы аказаліся не такімі каларытнымі, але ў кожнага ёсць рэальныя “шанцы” скаціцца менавіта да такога ўзроўню. Калі не мець пастаяннага месца працы, калі дэбашырыць з роднымі, калі распіваць спіртное па завуголлях, то некалі ў пратаколе абавязкова пазначаць “Сваім выглядам абражаў чалавечую годнасць”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *