Шумилинская СШ №1 встречала юных инспекторов ГАИ

Образование

А лепшымі сталі абальчане
У СШ № 1 г. п. Шуміліна адбыўся раённы злёт юных інспектараў ДАІ.  Яго арганізатарамі выступіла дзярж-аўтаінспекцыя сумесна з аддзелам адукацыі,  райкамам БРСМ, аддзелам па справах моладзі райвыканкама.
Спаборнічалі дзевяць школьных каманд. Найперш – па  фігурнаму ваджэнню веласіпеда. “Вясковыя дзеці лепш валодаюць тэхнікай ваджэння веласіпеда, яны  больш падрыхтаваныя, – кажа старшы дзяржаўтаінспектар  В. М. Бурлакоў. – І як вынік –першае месца ў каманды Кардонскай школы. Дарэчы, у гэтай жа каманды  і лепшая насценгазета”.
У конкурсе “Аказанне першай медыцынскай дапамогі” перамагла каманда Обальскай СШ.
У агітацыйна-мастацкім конкурсе лепшай была каманда Лаўжанскай школы. “Што датычыцца тэарэтычнага конкурсу на веданне Правілаў дарожнага руху, то ў гэтым годзе парадавалі многія каманды, – кажа начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. – А лепшай за ўсіх была каманда з Обалі”.
Агульнакамандныя месцы на злёце  размеркаваліся наступным чынам: першае месца – Обальская СШ, другое – Кардонская, трэцяе – СШ у 2 г. п. Шуміліна.  Дарэчы, абальчане будуць удзельнічаць у міжрэгіянальных спаборніцтвах, якія адбудуцца ў канцы красавіка.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і РАУС.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



1 комментарий по теме “Шумилинская СШ №1 встречала юных инспекторов ГАИ

  1. 17.04.2013 в 1:28 пп
    Cегодня прошёл районный конкурс ЮИДД! К большому сожелению Шумилинская средняя школа №1 и Шумилинская школа №2 не заняли первого места . На зоональные соревнования отправиться команда из д. Оболь . Давайте поддержим Шумилинские среднии школы № 1 и №2. Они держались на сильном уровне .Им предстояло пройти следующие испытания : 1) Ответить на билеты по ПДД
    2) Пройти медицинскую подготовку в которой требовалась ответить на вопросы
    3)Фигурное катание на велосипеде которое состояло из восьми этапов
    4)Агит-бригада
    За команду от школы №1 собрались голосовать все учащиеся с 1 по 11 класс. Учителя и ученики были рады увидеть своих воспитаников в облике юных помочников сотрудников ГИБДД или ГАИ . От лица ЮИДовцев приношу свои извенения педогогам-организаторам. Спасибо вам за хорошее настроение

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *