На рабочем совещании в райисполкоме: отсеяться до Дня Победы

Актуалии Президент

Внесение минеральных удобрений в КУВП "Шумилинский райагросервис"

Да Дня Перамогі трэба адсеяцца
Шумілінскі раён павінен завяршыць сяўбу да 9 мая – такую задачу паставіў старшыня райвыканкама У. П. Куранны на ўчарашняй нарадзе ў райвыканкаме.
Рабочы дзень у сельгаспрадпрыемствах павінен пачынацца ў 6 гадзін раніцы, гэта задача для ўсіх і найперш для адказных ад райвыканкама, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч.
Першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч акцэнтаваў увагу на недахопе паліва, у сувязі з чым пастаўлена задача строга кантраляваць яго расход. Віктар Віктаравіч паведаміў таксама, што на час пасяўной будзе арганізавана двухразовае гарачае харчаванне механізатараў.
Што датычаць жывёлагадоўлі, тут кіраўнік раёна паставіў задачу тэрмінова вывесці жывёлы з закрытых памяшканняў на свежае паветра.
Сярод іншых пытанняў, абмеркаваных на нарадзе, – будаўніцтва жылля і малочнатаварных ферм, рамонт дарог і навядзенне парадку на зямлі, адкрыццё новых прадпремстваў і стварэнне рабочых месцаў, парадак на рабочых месцах і захаванне дзяржаўнай маёмасці, а таксама іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *