14 мая — Радуница

Духоўнае Общество

Радаўніца. Ушанаваць памяць спачылых
На восьмы дзень пасля Уваскрэсення Хрыстова, у аўторак, на Беларусі, як і ва ўсіх усходніх краінах, захоўваецца традыцыйны святочны абрад Радаўніцы.
У гэты дзень у цэрквах служацца паніхіды, а потым гараджане едуць на могілкі. Вяскоўцы пасля царкоўнага богаслужэння запрашаюць святара на могілкі. Бацюшка абыходзіць могілкі з малітвай і асвячае кожную магілку. Родзічы на магілцы запальваюць свечку, чытаюць малітву, віншуюць памерлых з Вялікаднём.
Перад Радаўніцай усе стараюцца прыбраць могілкі, вычышчаюць пасля зімы, упрыгожваюць вянкамі, кветкамі. У некаторых мясцовых традыцыях і сёння крыжы ўпрыгожваюць ручнікамі, карункамі, стужкамі, на Велікодным тыдні і на Радаўніцу спачылым родзічам нясуць “паску”: фарбаваныя яйкі, булку ці пірог.
У большасці мясцовых традыцый памінальная вячэра спраўляецца дома. Як і на ўсе дзяды, рыхтуюць памінальныя стравы. Абавязковымі з’яўляюцца каша (куцця), кісель аўсяны, бліны, капуста з грыбамі і інш. Па народным павер’і ўсе стравы павінны быць гарачымі, па ўяўленнях вяскоўцаў лічыцца, што нябожчыкі ўжываюць пар ад ежы. Таму ў гэты дзень даўней пяклі хлеб, булкі і гарачымі іх разламвалі, “частавалі” парам пакойнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *