В Шумилинском районе наказаны нарушители правил благоустройства населённых пунктов

Новости Официально

Нядбайным  – штраф
На падставе распараджэння №57р старшыні райвыканкама “Аб правядзенні месячніка па санітарнай ачыстцы населеных пунктаў” спецыялісты Шумілінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі  ў красавіку шэраг мерапрыемстваў па выкананні распараджэння. Абследавана 14 суб’ектаў гаспадарання: 220 аб’ектаў. Выяўлены парушэнні на 39 аб’ектах, складзена 13 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзена 40 прадпісанняў.
Сярод правераных аб’ектаў самымі праблемнымі былі тэрыторыі райспажыўтаварыства. Штрафы за непрыбраныя прылягаючыя тэрыторыі гандлёвых аб’ектаў атрымалі адказныя асобы (загадчыкі ці прадаўцы)  магазінаў: в. Дубраўскія, №20 г. п. Обаль, №8 г. п. Обаль, №2 в. Навікі, №8 в. Дабея, сталовай ААТ “Прыдзвінскі”. Не паспяшылі прыбраць свае гандлёвыя тэрыторыі два індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП Трафімаў  і ІП Платонава). Аштрафаваны за неналежны парадак падведамасных тэрыторый галоўны ветурач КУСГП “Сіроцінскі” і галоўны інжынер КУСГП “Прыдзвінскі”.
Не паклапаціліся і на СТАА “Вежа” адрамантаваць пляцоўку для смеццязборнікаў і прыбраць пешаходную зону. Штраф атрымала юрыдычная асоба.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты загадчыкі Мікалаёўскай бальніцы сястрынскага догляду і Мішневіцкага дзіцячага сада.
В. БУРЭНЬ, галоўны ўрач Шумілінскага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *