9 мая – Дзень Перамогі

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Дарагія землякі і госці Шуміліншчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з 68-й гадавінай Перамогі  ў Вялікай Айчыннай вайне!

Гэты дзень займае асаблівае месца сярод знамянальных дат у слаўнай гісторыі нашай Айчыны. Гэта памяць сэрца, якую беражліва захоўвае кожная беларуская сям’я.
Дзень Перамогі заўсёды будзе нагадваць нам, якой цаной заваяваны мір на зямлі, што прыйшлося перажыць у той суровы час.  Ён стаў для нас днём урачыстасці і смутку, сімвалам нацыянальнага гонару, данінай глыбокай павагі да салдацкага подзвігу і подзвігу тых, хто працаваў у тыле. Вы аддалі Радзіме ўсё, што мелі: здароўе, дзяцінства, маладосць, таму што любілі яе самааддана.
Паважаныя ветэраны!
Жадаем вам здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны з вас будзе атулены ўвагай і любоўю блізкіх і родных. Хочам, каб вы верылі і ведалі, што мы вас памятаем, цэнім і вечна будзем перад вамі у неаплатным даўгу. Нізкі паклон за ваш подзвіг! Вечная слава і светлая памяць паўшым героям!
Дарагія землякі!
У гэтае знамянальнае свята шчыра жадаем шчасця і міру вам і вашым сем’ям! Няхай Перамога і памяць пра яе будуць заўсёды з намі – у сэрцах, у добрых пачынаннях, у пастаянным і штодзённым клопаце пра старэйшае пакаленне!
Раённы выканаўчы камітэт.                                           Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *