Фольклорный вечер в Слободском ДК Шумилинского района. Сватовство и помолвка

Культура Новости

Сватаўство. Заручыны
У Слабадскім сельскім Доме культуры  “абкаталі” на сцэне два народныя абрады –  сватаўство і заручыны. У  фальклорнай вечарыне яны пададзены  як дзве сцэны спектакля. Дзея была падрыхтавана ў рамках раённага агляду-конкурсу па зберажэнні і папулярызацыі народных святаў, абрадаў, традыцыйнай культуры  пад назваю “З глыбінь вякоў у будучыню нашу”.
Усе шасцёра самадзейных акцёраў (асноўных персанажаў вечарыны) сыгралі спектакль  нядрэнна. Удаліся ролі свата і свацці Андрэю Мікулічу і Святлане Калеснікавай, годна выглядала на сцэне сям’я  нявесты (Таццяна Сопат,  Раман Вячын, Вольга Цянькова), удала дэбютаваў на  сцэне дзесяцікласнік  Слабадской школы Аляксандр Голубеў. Ролю музыкі прафесійна выканала дырэктар СДК Любоў Догель.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *