Новости из Обольской и Никитихинской СШ. Пробеги, посвящённые Дню Победы

Актуалии Образование

Тут у 1944-ым савецкія салдаты фарсіравалі Дзвіну
З нагоды Дня Перамогі Мікіціхінская СШ і Ульскі прафесійны ліцэй правялі сумесную акцыю, у ходзе якой дзеці наведалі брацкія пахаванні ў Шумілінскім і Бешанковіцкім раёнах.
Пачалося мерапрыемства ля брацкіх могілак у Мікіцісе, затым наведалі брацкія могілкі ў Уле, пабывалі ля помніка Льву Даватару. Завяршылася акцыя каля мемарыяльнага комплексу Узрэчча. Тут 24 чэрвеня 1944 года 6-я гвардзейская армія 1-га Прыбалтыйскага фронту пачала фарсіраванне Заходняй Дзвіны. Рака раздзяляе два раёны, мемарыяльны комплекс месціцца на высокім беразе непадалёк ад Улы, на другім беразе – вёска Ерашова.
Навучэнцы Мікіціхінскай СШ і Ульскага прафліцэю прынялі ўдзел у сімвалічным забегу да мемарыяльнага комплексу Узрэчча.
Маршрут Обаль – Корна
8 мая ад Обальскай СШ узяў старт забег, прысвечаны Дню Перамогі. Сёлета быў абраны маршрут Обаль-Корна.
“Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць маладому пакаленню адчуць гераізм дзядоў і прадзедаў, якія змагаліся за незалежнасць нашай краіны, – адзначае ініцыятар акцыі дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін. –  Безумоўна, акцыя садзейнічае і больш глыбокаму знаёмству з раёнам”.
Стартавала акцыя ад стэлы Обальскай СШ. А. М. Штокін (дарэчы, Аляксандр Мікалаевіч удзельнічаў у кожным з 32 забегаў) адзначыў, што забег напярэдадні Дня Перамогі карыстаецца вялікай папулярнасцю ў вучняў. І сёлетні сабраў звыш 70 удзельнікаў – гэта вучні і настаўнікі Обальскай СШ, прадстаўнікі райвыканкама, обальскага паста раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Пасля фінішу ўдзельнікаў літаральна перапаўнялі ўражанні і хваляванні. І тыя 12 кіламетраў не здаліся занадта цяжкімі, кожны адчуваў гонар за мірную краіну.
На мемарыяльным комплексе Корна ўдзельнікі акцыі-забегу прыбралі брацкія могілкі. А затым адбыўся мітынг, і мноства кветак лягло ад сённяшняга пакалення як удзячнасць тым, хто загінуў дзеля нашага мірнага жыцця.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *