Второе место – у «Герой працы»

Актуалии Новости

Другое месца – у “Герой працы”
Другое месца ў вобласці сярод раённых газет, дыплом імя Францыска Скарыны і  прэмію ў размеры 100 базавых велічынь атрымаў калектыў рэдакцыі газеты “Герой працы” па выніках штогадовага абласнога конкурсу на прэмію імя Ф. Скарыны.
Першае месца сярод раённых газет прысуджана “Патрыёту” (Ушачы), які абышоў “Герой працы” па фінансавых паказчыках, трэцяе месца ў “Голаса Сенненшчыны”.
Лепшай сярод абласных, аб’яднаных і гарадскіх газет прызнана газета “Віцьбічы”.
Ганаровыя ўзнагароды галоўным рэдактарам газет уручыў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец падчас традыцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ з нагоды Дня друку, Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік вобласці падкрэсліў неацэннае значэнне слова, адзначыў, што сродкі масавай інфармацыі павінны несці праўду, настройваць людзей на пазітыў, быць сувязным звяном паміж уладай і народам. “Вы не толькі несяце інфармацыю, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч, – а фарміруеце светапогляд народа, выхоўваеце грамадства, абагачаеце яго маральна і духоўна”.
Сустрэча з кіраўніком вобласці паступова перарасла ў прэс-канферэнцыю. Аляксандр Мікалаевіч адказаў на шматлікія пытанні журналістаў.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



1 комментарий по теме “Второе место – у «Герой працы»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *