Строим храм вместе. На строительство шумилинской Свято-Николаевской церкви собрано 445 миллионов рублей

Духоўнае Общество

Шлях да храма
Год таму 18 мая 2012 года ў Шуміліне адбылася падзея, важная не толькі для праваслаўных вернікаў, але і для ўсіх жыхароў раёна, – быў закладзены першы камень пад будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы.
Той дзень быў напоўнены асаблівым святлом, адзінствам душ і жаданняў, узнёслым настроем, які суправаджаў і хросны ход, і святое маленне пры закладцы храма…
Жыхары і ўраджэнцы Шуміліншчыны актыўна падтрымліваюць справу будаўніцтва царквы, падтрымліваюць духоўна і матэрыяльна. За год працоўнымі калектывамі раёна і прыхаджанамі сабрана звыш 445 мільёнаў рублёў на будаўніцтва храма.
І дзякуючы агульным намаганням, сёння практычна завершана закладка фундамента, хутка будуць узводзіцца сцены.
Раённы штаб па будаўніцтву храма і, вядома ж, свяшчэннаслужыцелі праваслаўнай царквы шчыра дзякуюць усім, хто ўнёс і ўносіць пасільны ўклад ва ўзвядзенне Свята-Мікалаеўскай царквы. “Мы – разам!” – так называлася свята, падчас якога быў закладзены храм. І гэта сімвалічна, бо толькі калі мы разам, мы зможам пабудаваць храм на зямлі і храм у нашых душах.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *