18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Актуалии Официально

Дарагія спартсмены, работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Гэты дзень з’яўляецца добрай традыцыяй і асаблівым знакам прызнання і павагі ўсім, хто абраў фізкультуру і спорт сваёй прафесіяй, а здаровы лад жыцця – сваім крэда.
Сёння заняткі фізкультурай і спортам становяцца ўсё больш папулярнымі. Яны ўдасканальваюць не толькі цела, але і дух, дапамагаюць фарміраваць асобу, выхоўваць мужнасць, упартасць, загартоўваць волю.
Мы ўдзячны тым, хто актыўна ўдзельнічае ў развіцці масавай фізкультуры. Вы выконваеце важную і высакародную місію – прыцягваеце да спорту дзяцей і моладзь, умацоўваеце здароўе ўсяго насельніцтва Шуміліншчыны.
Жадаем усім моцнага здароўя, спартыўнага даўгалецця, аптымізму і перамог у гонар працвітання нашай краіны!
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *