Криминал. Происшествия

Происшествия

Хуліганства
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка райцэнтра. Жанчына расказала, што аўтамабіль, які стаяў у двары яе дома, нехта пашкодзіў. Дакладней, у легкавушцы пабіта левае крыло, капот, дах, левыя пярэднія дзверцы. Урон, нанесены гаспадыні, складае амаль пяць мільёнаў рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа па арт. 339, ч. 1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Хуліганства”. Вядзецца расследаванне. Ёсць падазроны, які пражывае ў Шуміліне.
Грошы
Жыхарка Віцебска прыехала на дачу ў Язвіна. Праз некаторы час спахапілася, што ў сумачцы, якая ўвесь час знаходзілася ў доме, не стае грошай. Прапала паўтара мільёна беларускіх рублёў і 22 долары ЗША. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Бензапіла
У жыхара в. Пабеда прапала бензапіла “Штыль”. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злодзеяў. Імі аказаліся двое непаўналетніх з Мікіціхі, адзін з якіх яшчэ вучыцца ў школе.
Міна
Пры правядзенні сельгасработ у КУСГП “Сіроцінскі” на полі ля в. Філіпенкі была знойдзена міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Выкліканы сапёры. Міна абясшкоджана.
Перавага
Грамадзянін Эстоніі на асабістым аўтамабілі БМВ на аўтадарозе Віцебск-Полацк не прадаставіў перавагу ў руху аўтамабілю аператыўнага прызначэння з уключанымі маячкамі сіняга колеру. На грамадзяніна Эстоніі складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да дзесяці базавых велічынь
Ігнараванне
Як правіла, пераважная большасць вадзіцеляў прыпыняецца на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ. А вось жыхар Расійскай Федэрацыі, які ехаў на аўтамабілі “Шэўрале”, ігнараваў гэтыя патрабаванні і паімчаўся далей. Складзены адміністрацыйны пратакол. Расіяніну пагражае штраф да дзесяці базавых велічынь.
Без правоў
Жыхар в. Пабеда не меў пры сабе правоў кіравання. Але гэта не перашкодзіла яму сесці за руль трактара, які належыць “Шумілінскаму райаграсэрвісу”. Больш таго, мужчына не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на МТЗ. Пра дарожна-транспартнае здарэнне не паведаміў у міліцыю, кінуў трактар,  а сам збег. На мужчыну складзены тры адміністрацыйныя пратаколы. Яму пагражае штраф на агульную суму амаль 11 мільёнаў рублёў і пазбаўленне правоў кіравання транспартнымі сродкамі на два гады.
На хуткасці
Жыхар Расійскай Федэрацыі, які ехаў на аўтамабілі “Опель-Астра” па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне, перавысіў дапушчальную хуткасць на 28 кіламетраў у гадзіну. Акрамя гэтага, расіянін не меў дагавору абавязковага страхавання транспартных сродкаў на тэрыторыі Беларусі. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Мужчыну пагражае штраф памерам больш за два мільёны рублёў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *