В ходе военных учений на Западной Двине был установлен понтонный мост между Бешенковичским и Шумилинским районами

Новости

Вучэнні прайшлі. Мост застаўся
У мінулую пятніцу на мяжы Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў, на Заходняй Дзвіне, прайшлі спецыяльныя тактычныя вучэнні. У іх бралі ўдзел салдаты 259-га  асобнага мабільна-ўзнаўленчага батальёна 30-й асобнай чыгуначнай брыгады транспартных войск.
Умоўны вораг вывеў са строю секцыю пантоннага моста. Салдаты адбілі непрыяцельскую атаку і хутка ўзнавілі мост.
Шумілінскі і Бешанковіцкі раёны апошнія гады злучаюцца менавіта пантонным мостам, што ўстанаўліваюць салдаты. Сёлета пантонны мост працягласцю 184 метры быў устаноўлены за два з паловай дні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *