Шумилино – наш город, сделаем его красивым и удобным для жизни!

Актуалии Новости Общество

Тратуар на Кароткіна
Так хочацца бачыць наш горад з прыгожымі вуліцамі, кветнікамі, паркамі і тратуарамі. Нямала ў гэтым накірунку працуюць і дарожнікі. Вось і на мінулым тыдні яны завіхаліся ля дзіцячага садка № 1 па вуліцы Кароткіна – клалі тратуарную плітку.
“Тратуар шырынёй 0,8 метра, зроблены тут, не вытрымлівае ніякія сацыяльныя стандарты, – кажа начальнік ДРБУ-204  Р. М. Насцюшкін. –  Тут і два чалавекі з цяжкасцю разміналіся, не гаворачы ўжо пра матуль з дзіцячымі каляскамі. А цяпер тратуар будзе ў два разы шырэй”.
Прыемна было назіраць за работай дарожнікаў. Тратуарныя пліты спрытна ўкладваў дарожны рабочы Сяргей Баранаў. “Лепш за яго ніхто не пакладзе!” –  пахвалілі свайго калегу работніцы прадпрыемства.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Кветкі на Ленінскай
Штогод вуліцы Шуміліна ўпрыгожваюць кветкі. З вясны квітнеюць цюльпаны, гіяцынты, прымулы. А летам рознакаляровым дываном да самых маразоў сцелюцца летнікі. І уся гэтая прыгажосць ствараецца невялікай брыгадай рабочых ЖКГ. Яшчэ ў халады у цяпліцах высяваюць яны насенне, пікіруюць, песцяць расаду, каб усё лета радавалі нас сваёй прыгажосцю кветкі.
Вось і сёлетняй вясной з раніцы і да вечара гэтыя некалькі жанчын з’яўляюцца ля кветнікаў на адной вуліцы, літаральна імгненна высаджваюць кветкі, а праз паўгадзіны іх можна ўбачыць ужо ў другім баку Шуміліна. Сотні тысяч аксамітак, браткоў, петуній, астраў і іншых кветак ужо расцвітаюць на вуліцах райцэнтра. Але наперадзе шмат работы, бо яшчэ не ўсе вуліцы ўпрыгожаны, не ўсе кветкі высаджаны. А пасля адразу трэба пачынаць праполку, каб кветнікі выглядалі прыгожа і дагледжана.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №41 ад 28.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *