Полвека назад появилась новая служба — Энергосбыт

Актуалии Экономика

Начальник Шумилинского участка Витебского филиала "Энергосбыт" РУП "Витебскэнерго" Н. Л. Шнявина

Згодна з Пастановай Савета народнай гаспадаркі БССР №149 ад 23.09.1960 г. загадам Упраўлення энергетыкі СНГ БССР №100 ад 5.10.1960 г. створана аддзяленне Энергазбыту Упраўлення энергетыкі СНГ БССР. Гэта дата лічыцца днём нараджэння службы Энергазбыту.
З гэтага часу пачалася інтэнсіўная работа па пераводу аплаты бытавымі абанентамі ў гарадах і ў гарадскіх пасёлках праз ашчадкасы на падставе самастойнага здымання паказанняў электралічыльнікаў. Кантралёры Энергазбыту перыядычна правяралі правільнасць аплаты.
У 1962 годзе пачаўся прыём на абслугоўванне і разлікі абанентаў сельскай гаспадаркі.
У 1965 годзе пры Энергазбытах у сувязі з ростам аб’ёмаў работ пачалі аганізоўвацца інспектарскія групы.
Пасля завяршэння ў 1967 годзе электрафікацыі населеных пунктаў з колькасцю двароў 10 і больш быў пачаты прыём бытавых абанентаў сельскай мясцовасці на абслугоўванне Энергазбытам.
З красавіка 1981 г. прадпрыемства “Энергазбыт” перайменавана ў “Энерганагляд” і на працягу больш 20 год спалучала функцыі збыту энергіі і нагляду.

З 2003 года на базе існуючага філіяла “Энерганагляд” створаны два філіялы: філіял па збыту электрычнай і цеплавой энергіі – “Энергазбыт” і філіял па дзяржаўнаму нагляду за спажываннем энергіі – “Энерганагляд”.
Шумілінскі раённы вытворча-збытавы ўчастак уваходзіць у склад Віцебскага аддзялення Энергазбыту.
Праца пад высокім напружаннем
Наша гутарка з начальнікам Шумілінскага ўчастка Віцебскага філіяла “Энергазбыт” РУП “Віцебскэнерга” Н. Л. Шнявінай.
— Надзея Леанідаўна, пачнём жа з гісторыі: як стваралася  арганізацыя?
— Доўгі час збытавікі былі ў штаце раёна электрасетак.
Першым кіраўніком у Шуміліне  быў Яўген Фёдаравіч Палякоў, неўзабаве на пасадзе яго змяніў Васіль Іванавіч Палякоў. Узначальваючы калектыў 22 гады, Васіль Іванавіч стварыў прыстойную матэрыяльную базу, падабраў прафесійны калектыў, які выконваў самыя амбіцыйныя задачы. Касцяк калектыву застаўся, яго дапоўнілі маладыя спецыялісты.
— Раскажыце, калі ласка, аб асаблівасцях раёна, задачах і навінках, якія ўкараняюцца ў энергазбыт.
— Шумілінскі раён — энергаёмісты, спажывае ад 3 да 5 мільёнаў кілават у месяц. Прычым доля бытавых спажыўцоў з кожным годам расце, сёння яна дасягае амаль 20%. Для параўнання: уся сельская гаспадарка спажывае прыкладна столькі ж. А там і фермы, і  электрарухавікі.
Адзначым: у раёне 13 тысяч бытавых кропак уліку, 1783 — юрыдычных. З усімі заключаны дагаворы. Праўда, пастаянна даводзіцца ваяваць з неплацельшчыкамі, падаваць у суд для пагашэння запазычанасці.
Нельга забываць, што электраэнергія — той жа тавар, за які трэба плаціць. Грошы спажыўца ідуць і на выпрацоўку электраэнергіі, абслугоўванне і мадэрнізацыю абсталявання, на работу электрастанцый, ліній электраперадач, іншыя патрэбы.
Пра навінкі. Прыйшлі да нас вынасныя шафы ўліку. Абсталюем такія побач з сядзібамі праблемных абанентаў, каб кантраляваць расход электраэнергіі. Укараняем і аўтаматычную сістэму кантролю (АСКУЭ). Яна прыжываецца пры шматпавярховых дамах. Спажыўцу не трэба гля-дзець, колькі “накруціла”,  лічба паступае ў камп’ютар.  У Магілёве, напрыклад, на дробных гандлёвых аб’ектах, на малых прадпрыемствах плануюць устанавіць лічыльнікі,  дзе манета будзе рашаць — быць святлу ў ці не. Калі ж грошы за спажытую электраэнергію заканчваюцца, адключаецца і яе падача. А вось “Віцебскэнерга” стаў ініцыятарам рэйдавых брыгад, якія зараз дзейсна працуюць.
– Надзея Леанідаўна, клопатаў у вас хоць адбаўляй. Пад высокім напружаннем і вашы людзі. Прыспеў час сказаць ім ўдзячнае слова…
– Пачнём з кантралёраў — служба ў іх, мякка кажучы, не цукар. Уявіце: на 12,1 тысячы абанентаў 4 лінейныя кантралёры. І трэба абысці ўсе падворкі і кватэры хаця б раз на год. Ніводнай скаргі няма на ўчастку Людмілы Барысаўны Канашэнка, Зінаіды Мікалаеўны Шыёнак. Не адзін год працуе ў нас Вольга Ула-дзіміраўна Крыцкая.
Добрая рэпутацыя ў сямейнай дынастыі Зяньковых. Васіль Васільевіч і яго сын Ігар — электраманцёры, дачка Наталля — кантралёр.  Безадказныя вадзіцелі Антон Ягоравіч Барысевіч і Анатоль Іванавіч Жыгуноў. Сапраўдныя прафесіяналы інспектары Дзяніс Алегавіч Кашнікаў і Міхаіл Васільевіч Палаўкоў, тэхнік Таццяна Уладзіміраўна Дзегцярова.
Асаблівая ўдзячнасць нашым ветэранам, якія аддалі нямала сіл і здароўя нялёгкай справе. Гэта і Васіль Іванавіч Палякоў, і інспектар Галіна Іосіфаўна Печань. 33 гады адпрацавала кантралёрам, здабыла сабе гонар і павагу Тамара Андрэеўна Якаўлева.
Хачу павіншаваць з юбілеем свой калектыў і ўсіх, хто аддаў нашай справе шмат гадоў, пажадаць здароўя, аптымізму, міру,  прыўзнятага настрою.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *