Поздравления с Днём Победы принимают ветераны Великой Отечественной

Актуалии

Віншаванні з Днём Перамогі і днём нараджэння прымае Міхаіл Антонавіч Банкетаў.

«Беражыце мір на зямлі – гэта самае дарагое”

Напярэдадні Дня Перамогі асаблівая ўвага –  ветэранам. Гэта яны, былыя франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу ваявалі і працавалі, набліжаючы Перамогу. І мы помнім сваіх герояў, тых, каго ўжо няма ў жывых, і тых, для каго 9 Мая і сёння застаецца самым радасным і шчымлівым святам.
Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў нашым раёне засталося ўсяго 14 чалавек. Іх усіх наведалі напярэдадні свята рабочыя групы ў складзе спецыялістаў райвыканкама, прадстаўнікоў іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Ветэранаў Обальскага і Лаўжанскага сельсаветаў віншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Васіль Юхнавец, спецыяліст ТЦСАН Юлія Сухарава, старшыні сельвыканкамаў Мікалай Будневіч і Святлана Кійко.
Усе ветэраны чакалі цёплых слоў і віншаванняў. Напрыклад, Іван Паўлавіч Барысевіч , які зімой знахо-дзіўся ў сына ў Мінску, прымеркаваў свой прыезд на радзіму ў Обаль да Дня Перамогі. Былы франтавік, які ваяваў на 3-ім Беларускім фронце, вярнуўся з вайны без нагі. Так што  вайна нагадвала пра сябе не тое што кожны год, але і кожны дзень. На вачах былога франтавіка, якому ўручылі медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”, з’явіліся слёзы.
З радасцю сустракалі гасцей былыя партызаны – Генадзія Эдуардаўна Лысанава з Обалі  і Алена Нікадзімаўна Пятрова з Мікіціхі. Жанчыны падзяліліся сваімі ўспамінамі.
Рабочая група наведала напярэдадні свята і працаўнікоў тылу – іх работа была вельмі патрэбная франтавікам і партызанам. Міхаіла Антонавіча Банкетава з Обалі, які адзначае свой дзень нараджэння якраз на Дзень Перамогі, засталі за работай: ветэран з сякерай і пілой у руках майстраваў лавачку. У свае 91 год мужчына паказваў прыклад стараннасці  і гаспадар-лівасці маладым суседзям. Міхаіл Антонавіч прывык усё жыццё  рупліва працаваць. Як, дарэчы, і яго землякі, таксама працаўнікі тылу, – Надзея Раманаўна Сабаршова і Зоя Цімафееўна Малькова.
“9 Мая для мяне самае святое і галоўнае свята, – адзначыла Зоя Цімафееўна. – Пакуль дазваляюць сілы, буду наведваць мясцовы мітынг у Дзень Перамогі і ўшаноўваць памяць загінуўшых. А вы, маладыя, беражыце мір на зямлі – гэта самае дарагое, што мы зараз маем”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *