Условия труда и отдыха пастухов проверили в ходе рейда по сельхозорганизациям района

Безопасность Сельское хозяйство

Дзень і ноч побач са статкам

Праверылі ўмовы працы і адпачынку пастухоў

Статкі з усіх фермаў сельгасарганізацый раёна знаходзяцца на кругласутачным выпасе. Пры гэтым важна, каб захоўваліся спрыяльныя ўмовы не толькі для выпасу, даення і паення жывёлы, але і для работы людзей, якія іх даглядаюць. Размова пра пастухоў, якія па графіку знаходзяцца на палетках кругласутачна. Як арганізаваны для іх умовы быту, працы і адпачынку – гэта правярала падчас рэйду галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Алена Цурбелёва.

Асноўныя патрабаванні да пастухоў – быць не маладзей 18 гадоў, прайсці медагляд і не мець супрацьпаказанняў да работы – выконваюцца ва ўсіх гаспадарках. Таксама ўсюды праведзены інструктажы па ахове працы, падчас якіх патлумачана пра бяспечнае абыходжанне з жывёлай. Усюды ёсць адрамантаваныя карыты з вадой, электраагароджы.

Ва ўрочышчы Башні ААТ «АграБаравінка» сустрэў пастух Павел Вясна. «Працую на пасьбе не першы год. Статак налічвае 140 кароў, для іх за суткі раблю па восем загонаў, каб трава заўсёды была свежая, – расказаў Павел. – Сёлета на полі прыняў ужо тры расцёлы. Умовамі работы задаволены». У вагончыку, прызначаным для пастуха, ёсць новы вогнетушыцель, дзве аптэчкі, воданепранікальны камбінезон, ліхтар – усім гэтым забяспечыла кіраўніцтва гаспадаркі. Каля грубкі – перадтопачны ліст, як і патрабуецца па пажарнай бяспецы. У вагончыку ёсць ложак, газавы балон з міні-пліткай для разагрэву ежы. Можна на абед схадзіць дадому, на часовую замену выклікаць калегу (ёсць такая дамоўленасць). На полі знаходзіліся дзве бочкі з вадой, як кажуць, на ўсялякі пажарны выпадак.

На пашы каля фермы Латкова СУП «Лаўжанскае» сустрэлі пастухоў Дзмітрыя Жыгунова і Уладзіміра Андрэева. Яны расказалі, што вагончык на полі ў іх добры – не працякае, ёсць печка і дровы, ложкі. Аднак Алена Цурбелёва зрабіла заўвагу, што са спецадзення выдадзены толькі плашчы. А сельгаспрадпрыемства павінна забяспечыць гумавымі ботамі, баваўнянымі касцюмамі і пальчаткамі. Не было ў вагончыку перадтопачнага ліста, вогнетушыцеля і аптэчкі. Такія ж заўвагі былі і да вагончыка для пастухоў фермы Амбросавічы ААТ «Прыазёрны мір». Намеснік дырэктара прадпрыемства Андрэй Кузняцоў патлумачыў, што ў вагончыку наводзяць парадак, выдзелены грошы на закупку вогнетушыцеля і аптэчкі.

Інфармацыя пра выяўленыя падчас рэйду недахопы накіравана кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, дадзены час на выпраўленне.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *