Посевная-2012. На какую зарплату рассчитывать механизатору

Актуалии Сельское хозяйство

На які заробак разлічваць механізатару?
Механізатараў, хто ўвесь светлавы дзень праводзіць на полі, хто працуе без выхадных, несумненна, хвалюе пытанне, на які заробак можна разлічваць. У гэтым годзе на перыяд пасяўной  спецыялісты райсельгасхарчу зрабілі разлікі з улікам новых умоў аплаты працы. Калі раней за выкананне плану былі адны расцэнкі, за перавыкананне – другія, то сёлета ўведзена адна комплексная расцэнка.
Па-першае, яна значна лягчэйшая для разліку, па-другое, выгадная для сельскіх працаўнікоў.
“Мы рабілі разлікі для розных марак трактароў і сеялак, – расказвае галоўны спецыяліст райсельгасхарчу А. В. Плаксіна. – Напрыклад, для механізатара на трактары МТЗ-3022 з  сеялкай АПП-6 за 25 гектараў сяўбы добрай якасці па новых умовах расцэнкі працы плаціцца 165 тысяч рублёў, а раней было 143 тысячы рублёў. Механізатару на трактары МТЗ-1221 з культыватарам КЧ-5,1 за 18 апрацаваных гектараў пры новых умовах працы заплацяць 115 тысяч рублёў (ранейшыя расцэнкі – 93 тысячы рублёў). Абавязковая ўмова – добрая якасць. А калі яна здавальняючая, то за культывацыю гэтых жа гектараў заплацяць толькі 34 тысячы рублёў”.
Як бачым, новыя расцэнкі працы  заахвочваюць механізатараў  павышаць прадукцыйнасць і якасць працы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *