18 мая в Шумилино заложен храм во имя Святителя Николая Чудотворца

Актуалии Духоўнае Общество

Первый камень в фундамент будуцей церкви

Дапамажы нам, Божа!
Не проста вялікай, грандыёзнай можна назваць падзею, якая вызначыла мінулую пятніцу. У Шуміліне прайшла цырымонія закладкі першага каменя пад будаўніцтва царквы. За два гады ў цэнтры горада павінен вырасці храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, які адчыніць свае  дзверы для праваслаўных вернікаў.

Крестный ход по улицам Шумилино

Пакуль Шуміліна, бадай, адзіны раённы цэнтр у краіне, што пакутуе без сапраўднага храма: усе ведаюць, дзе сёння праходзяць службы і маленні, і ўсім хочацца, каб і наш горад вянчалі залатыя царкоўныя купалы, каб перазвон разносіўся далёка-далёка, несучы мір і спакой нашым сем’ям і душам.
Сёння, можа, як ніколі актуальнае гэтае будаўніцтва: мы перажываем не самыя простыя часы, а вера заўжды дапамагала чалавеку вытрымліваць крызісы і цяжкасці, вяла наперад, давала сілы. Гэта адзначыў і сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Рэзановіч, звяртаючыся да прыхаджан з просьбай ахвяраваць на будаўніцтва.
Цырымонія пачалася хросным ходам, прайшла ўрачыстая літургія, маленні, быў здзейснены спецыяльны чын асвячэння. Першы камень закладзены – справа пачата. На месцы будучага прастола ўстаноўлены крыж.
Ад удзелу кожнага з нас у гэтай святой справе залежыць, як хутка мы, нашы дзеці, госці горада зможам узнесці малітву Богу, паставіць свечку ці проста спачыць душой у пабудаваным шумілінскім храме, сапраўдным і велічным. Удзел кожнага важны, і кожнаму ахвяра вернецца дабрынёй і святлом.
Падтрымліваюць добрае пачынанне і раённыя ўлады. Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным прымала ўдзел ва ўрачыстасцях.
Царква робіць гарадскі пейзаж нейкім асаблівым, велічным і урачыстым. Храм у цэнтры горада абавязкова прыцягне сюды моладзь, будзе спрыяць таму, каб назаўжды пасяліць у нашым горадзе шчасце і спакой.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *