23 февраля – Дзень защитников Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь

Актуалии Официально

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, ваеннаслужачыя!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх вас
з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці беларускім воінам – тым, хто заўсёды бярог і працягвае аберагаць нашу Радзіму. Мы выказваем словы ўдзячнасці і павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, усім, хто сёння з гонарам і годнасцю выконваюць свой воінскі абавязак.
Абарона Айчыны заўсёды была галоўным клопатам дзяржавы, ганаровым абавязкам кожнага грамадзяніна. Менавіта таму 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх мужчын – моцных, мужных, цвёрдых духам. Любы грамадзянін нашай дзяржавы, знаходзіцца ён на баявым пасту або займацца мірнымі справамі, – перш за ўсё абаронца сваёй Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у памнажэнне багацця і славы любімай Беларусі.
Дарагія землякі! У гэты дзень ад душы жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

Наша сіла і моц
Абарона Айчыны – абавязак і свяшчэнны доўг  грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
(арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
У арміі адно галоўнае свята – 23 лютага. Гэта сапраўды так. Дзень абаронцаў Айчыны святкуюць і танкіст, і лётчык, і артылерыст… салдат сённяшні і былы, і будучы таксама. Такая ў нас традыцыя: 23 лютага – свята ўсіх мужчын.
Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвектарную і міралюбівую палітыку, накіраваную на падтрыманне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і не разглядае ніводную з дзяржаў свету ў якасці патэнцыйнага праціўніка.
Сучасныя Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой аптымізаваную структуру, якая аберагае спакой нашай краіны, пастаянна павышае сваё майстэрства ў ходзе комплексных аператыўна-тактычных (стратэгічных) вучэнняў і трэніровак. Так, толькі з 2001 па 2009 гг. было праведзена 7 комплексна-аператыўных вучэнняў: у 2001 – “Нёман”, у 2002 – “Беразіна”, у 2003 – “Чыстае неба”, у 2004 – “Шчыт Айчыны”, у 2006 – “Шчыт Саюза”, у 2008 – “Восень”, у 2009 – “Захад”, якія былі накіраваны на праверку функцыянавання сістэмы сумеснай абароны Саюзнай дзяржавы, магчымасці вырашаць задачы забеспячэння нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі.
Сёння ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь прахо-дзяць тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенную службу па кантракце, навучаюцца ў ваенна-навучальных установах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі звыш 120 нашых землякоў.
Ад імя раённага ваеннага камісарыята і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” віншую ўсіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны, выказваю глыбокую ўдзячнасць матулям, якія выхавалі сваіх сыноў сапраўднымі абаронцамі Радзімы!
Алег ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *