Елена Синицкая получила Почетный знак Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма

Главное Культура Новости Общество


Алена Сініцкая – з Ганаровым знакам!

У Мінску ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі напрыканцы мінулага тыдня ўшаноўвалі лепшых работнікаў культуфры краіны.


Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных – наша зямлячка, яркая, таленавітая і бязмежна адданая сваёй справе Алена Сініцкая, педагог Шумілінскай ДШМ і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Алене Міхайлаўне ўручылі Ганаровы знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – высокую ацэнку за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё культурнага жыцця раёна і прафсаюзнага руху.

Ва ўрачыстай цырымоніі ў сталіцы Алена Сініцкая прыняла ўдзел у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *