Проект «SUP-Башни» вышел в республиканский финал

Главное Молодёжь Новости Общество


Праект «SUP-Башні» – у фінале

Ініцыятыва Шумілінскага раёна прайшла ў рэспубліканскі фінал абароны маладзёжных праектаў на эканамічным форуме ў Віцебску.


Раён на форуме прадставілі кіраўнік ініцыятывы, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 Аляксандра Шабанава і куратар праекта, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Ратнікава. Яны прэзентавалі ідэю «Маладзёжная аквапляцоўка «SUP-Башні», якая прыцягнула ўвагу экспертаў і атрымала высокую ацэнку.
Цяпер праект будзе абаронены ў фінале на рэспубліцы.


Слова – Аляксандры Шабанавай:

– Мерапрыемства пакінула моцнае ўражанне: моладзь прадставіла шмат цікавых ідэй, а экспертнае журы падзялілася карыснымі парадамі і заўвагамі.
Мы абаранялі сваю ініцыятыву першымі, таму хваляванне было адчувальным. Праект – маладзёжная аквапляцоўка «SUP-Башні», якую прапануецца праводзіць падчас штогадовага брэндавага свята «Башнёўская юшка». Ідэя ў тым, каб на возеры Будавесць з’явілася інтэрактыўная спартыўная зона з катаннем на сапбордах – сучасны фармат актыўнага адпачынку, які дакладна прыцягнуў бы яшчэ больш моладзі. Такое дапаўненне арганічна ўпісваецца ў канцэпцыю свята, якое аб’ядноўвае спаборніцтвы па рыбнай лоўлі, прыгатаванне страў са свежага ўлову і насычаную культурную праграму.
Асабліва прыемна, што ініцыятыва выйшла ў рэспубліканскі фінал – гэта добры шанс для рэалізацыі праекта.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *