Истинная сила семьи Андреевых заключается в совместной работе и отдыхе, во взаимном уважении и любви

Главное Новости Общество Семья


Формула бацькоўскай любові Андрэевых

Дружныя, шчаслівыя, ініцыятыўныя, не баяцца бытавых прафблем, а вырашаюць іх разам – гэта пра мнагадзетную сям’ю АНДРЭЕВЫХ з Обалі.

Гісторыя гэтага сямейнага саюза пачалася амаль дваццаць гадоў таму на святкаванні Дня будаўніка. Іван звярнуў увагу на Кацярыну каля танцавальнай пляцоўкі. Дзяўчына паланіла сэрца юнака адкрытай усмешкай і харызмай. Маладыя людзі сустракаліся больш за год, правяраючы пачуцці часам, і прынялі рашэнне пажаніцца, калі абодва былі студэнтамі. Кацярына тады вучылася на завочным аддзяленні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, а Іван асвойваў прафесію электрыка ў Гарадоцкім каледжы. Будучы сямейным чалавекам, Іван закончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, і ўжо больш за дзесяць гадоў узначальвае калектыў раённага ўчастка Энфергазбыту.

Галоўным доказам зладжанасці і працалюбства сям’і стала ўладкаванне ўласнага сямейнага гнязда. Вырашылі, што жыць з бацькамі – гэта не іх варыянт, і набылі ў Обалі блакіраваны дом, які патрабаваў сур’ёзных укладанняў. За кароткі час Андрэевы правялі гранффдыёзны рамонт: замянілі старыя вокны, перакрылі дах, правялі ў дом ваду і каналізацыю. За цяпло ў зімовыя халады адказвае кацёл на цвёрдым паліве.

Галоўны майстар сям’і – спакойны і пакладзісты гаспадар, які ўпэўнена валодае дрылем, балгаркай і зварачным апаратам. Сам заліў падлогу і выканаў чарнавую сцяжку. Галоўным «рухавіком» і натхняльнікам праектаў з’яўляецца Кацярына. Родныя ў адзін голас кажуць, што Каця – сапраўдны «дзвіж», заўсёды задае тон жыцця для ўсёй сям’і.
Спрабавала сябе ў мылаварэнні, фотасправе, водзіць аўтамабіль. Некалькі гадоў таму перамагла ў намінацыі «Лэдзі Аўтапрыкід» раённага конкурсу «Аўталэдзі» – ператварыла аўтамабіль у самалёт. Мама з’яўляецца ініцыятарам сямейнага актыўнага адпачынку на азёрах з начоўкай у палатках, сумеснай лоўлі рыбы. Здаровы лад жыцця ў іх у пашане: веласіпед ёсць у кожнага.

Сямікласнік Святаслаў аказаўся самым гаваркім у сям’і і ўзяўся расказаць пра ўсіх: «Аліна выпускніца, справядлівая і адказная, добра малюе і пячэ смачныя эклеры. Маленькая Сафія з характарам, любіць камандаваць. Я шустры і люблю танцаваць – наведваю школьны гурток. Я ганаруся сваёй сям’ёй».

Андрэевы жывуць жыццём сваіх дзяцей, ведаюць усе іх школьныя поспехі і трывогі. Мама дапамагае дзецям разбірацца з каверзнымі задачамі па матэматыцы, бацька адказвае за гуманітарны блок. Будзённыя дамашнія справы тут ніколі не перакладваюцца на кагосьці аднаго. Разам дружна гатуюць вячэру, складваюць дровы, шчыруюць у садзе, збіраючы яблыкі. Менавіта ў сумеснай рабоце і адпачынку, узаемнай павазе і каханні хаваецца сапраўдная сіла сям’і Андрэевых. Іх дом – гэта ачаг, дзе пануе разуменне паміж пакаленнямі. Сям’я для Андрэевых – гэта не проста слова, а найвышэйшая каштоўнасць і сумесны шчаслівы шлях па жыцці.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *