8 сакавіка – Дзень жанчын

Актуалии Официально

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прыгожым вясеннім святам –  Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка!

Гэта радаснае свята пачатку вясны – цудоўная пара года, калі ажывае прырода, становяцца цяплей узаемаадносіны людзей, нараджаюцца новыя планы і мары.
Жанчына – заўсёды ўвасабленне справядлівасці і міласэрнасці, цеплыні і пяшчоты, крыніца натхнення. Дзякуючы вам, працягваецца жыццё на зямлі, здзяйсняюцца подзвігі, вырашаюцца самыя складаныя канф-лікты.
Сёння цяжка назваць хоць адну сферу дзейнасці, дзе б не працавалі жанчыны, бо немагчыма ўявіць сабе прафесію без чароўных усмешак, клапатлівых рук і нераўнадушных жаночых сэрцаў. У вас дастаткова сіл, каб выконваць з гонарам свой прафесійны абавязак і напаўняць утульнасцю дом, акружаць увагай і любоўю блізкіх.
Жадаем вам, дарагія жанчыны, моцнага здароўя, дабрабыту, цудоўнага настрою, спаўнення самых запаветных жаданняў!
Раённы выканаўчы камітэт.                Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №19 ад 07.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *