Репортаж с избирательных участков

Актуалии Общество

Моладзь – за будучае краіны
Для васьмі выбаршчыкаў участка для галасавання № 26, што ў аграгарадку Светласельскі, удзел у падобным мерапрыемстве быў упершыню. Ім сёлета споўнілася 18, і цяпер яны паўнапраўныя грамадзяне, якія маюць права голасу.
Для таго, каб выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь запомніліся і сталі ўрачыстай падзеяй для маладых выбаршчыкаў, члены камісіі набылі сувеніры і падрыхтавалі прамовы.
Дарэчы, на гэтым участку падрыхтавалі і яшчэ адзін прыемны сюрпрыз. Выбаршчыка, які прыйшоў 19 снежня першым на выбарчы ўчастак і аддаў свой голас, таксама чакаў сувенір.
Алена КАРПУШЭНКА.

Аб’ектыўны погляд
Падчас выбараў кіраўніка краіны за ходам выбарчай кампаніі і галасаваннем назіралі шматлікія наглядальнікі з многіх краін свету.
19 снежня ў наш раён завіталі наглядальнікі ад СНД.
Як расказаў супрацоўнік Выканкама СНД, міжнародны наглядальнік Анатоль Небагатаў, доўгатэрміновыя наглядальнікі адсочвалі ход усёй выбарчай кампаніі. Яны назіралі за ходам падрыхтоўкі да выбараў, зборам і праверкай подпісаў у падтрымку кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, за парадкам агітацыі, датэрміновым галасаваннем, за галасаваннем у дзень выбараў 19 снежня і падвядзеннем вынікаў галасавання.
Анатоль Небагатаў адзначыў, што работа выбарчымі камісіямі ўсіх узроўняў праводзілася ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Беларусі, былі забяспечаны празрыстасць працэсу выбараў, даступнасць наглядальнікаў да ўсёй неабходнай інфармацыі. Парушэнняў не было выяўлена.
Акрамя гэтага, доўгатэрміновыя наглядальнікі стваралі базу для работы кароткатэрміновых наглядальнікаў СНД у Віцебскай вобласці, цесна супрацоўнічалі з тэрытарыяльнымі выбаркамамі, мясцовымі ўладамі. У дзень выбараў яны наведалі ў нашым раёне чатыры ўчасткі, на ўсіх адзначылі актыўнасць мясцовых наглядальнікаў, высокі ўзровень работы ўчастковых камісій, іх адкрытасць, актыўнасць выбаршчыкаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *