Парушэнні ў карыстанні кар’ерамі
КДК Віцебскай вобласці прымае меры па эфектыўным выкарыстанні зямельных участкаў, прадастаўленых для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў.
У кожным раёне вобласці вядзецца здабыча карысных выкапняў (у асноўным пяску). На 1 жніўня ў распрацоўцы знаходзілася 179 кар’ераў прамысловага і ўнутрыгаспадарчага прызначэння. Пры абследаванні тэрыторый кар’ераў Верхнядзвінскага, Віцебскага, Докшыцкага, Аршанскага і Чашніцкага раёнаў спецыялісты ўстанавілі, што асобнымі нетракарыстальнікамі не праводзіцца якасная рэкультывацыя парушаных зямель пасля заканчэння распрацоўкі кар’ераў. Гэта прыводзіць да таго, што зямельныя ўчасткі ў асобфных выпадках на працягу больш за 5 гадоў застаюцца непрыдатнымі для далейшага выкарыстання, зарастаюць пустазеллем, забалочваюцца.
Таксама выяўлены неадзінкавыя парушэнні зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства пры распрацоўцы кар’ераў, у тым ліку здабыча карысных выкапняў за межамі адведзеных участкаў, зарастанне тэрыторый кар’ераў пустазельнай і драўнінна-хмызняковай расліннасцю, самавольнае заняцце прылеглых зямель пры распрацоўцы кар’ераў.
Райвыканкамам накіраваны патрабаванні аб прыняцці мер. Раней аналагічныя парушэнні былі выяўлены ў Браслаўскім, Дубровенскім, Лёзненскім, Сенненскім, Талачынскім і Шумілінскім раёнах.
ПадрыхтавалаАлена КАРПУШЭНКА.

