День работы с населением прошёл в Светлосельском сельсовете. Какие вопросы волнуют сельчан?

Главное Новости Общество


Улада і  вёска  – у  адкрытым дыялогу

На мінулым тыдні Дзень работы з насельніцтвам прайшоў на тэрыторыі Светласельскага сельсавета. Рабочая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Русланам Матвейчуком правяла сустрэчы з жыхарамі вялікіх населеных пунктах. Такія мерапрыемствы даюць вяскоўцам магчымасць непасрэдна пагаварыць з прадстаўнікамі ўлады і службаў, задаць пытанні, пачуць кампетэнтныя адказы. А для кіраўніцтва раёна гэта магчымасць зразумець, што хвалюе вяскоўцаў, дапамагчы вырашыць праблему.


Кіраўнік групы Руслан Матвейчук расказаў вяскоўцам, чым жыве раён, на што накіраваны асноўныя намаганні мясцовай улады. Ён адзначыў, што ніводнае пытанне, узнятае людзьмі, не застанецца без увагі, і заклікаў вяскоўцаў быць актыўнымі, звяртацца ў сельсавет і раённыя службы са сваімі праблемамі.

Кіраўнікі ДРБУ № 204 і УП ЖКГ Уладзімір Раманаў і Аляксей Шпакаў гаварылі пра работу сваіх арганізацый, адказалі на пытанні вяскоўцаў.


Галоўнай тэмай выступлення ўчастковага інспектара РАУС Фёдара Пастаялкіна сталі правілы бяспекі ў інтэрнэце. Ён заклікаў не размаўляць з невядомымі ў месенджарах, не перадаваць ім асабістыя дадзеныя. Начальнік РАНС Дзмітрый Гушчын нагадаў бяспечныя правілы паходаў у лес. Ён расказаў, як правільна падрыхтавацца да паходу, што ўзяць з сабой (зараджаны тэлефон – абавязкова!), як паводзіць сябе, калі заблукаў.

Мнагалюдна было ў Язвіне – тут сабралася каля 20 чалавек. Найбольш востра гучалі пытанні стану дарог. Вяскоўцы прасілі звярнуць увагу на дарогі не толькі ў цэнтры населенага пункта, але і на ўездзе. Усе заўвагі і прапановы былі зафіксаваны прадстаўнікамі рабочай групы.

Шчыры дыялог адбыўся ў аграгарадку Башні. Вяскоўцы адзначалі, што мясцовая ўлада аператыўна вырашае іх запыты. Адна жыхарка ўзняла пытанне вулічнага асвятлення. Старшыня Светласельскага сельвыканкама Валерый Шчамялёў спытаў, чаму не звярнулася ў сельсавет. «Ліхтар перастаў працаваць пару дзён таму, не паспела», – адказала яна.
У Лескавічах і Светласельскім вяскоўцы расказвалі пра свае восеньскія клопаты, цікавіліся перспектывамі развіцця населеных пунктаў.

Усе пытанні, узнятыя падчас Дня работы з насельніцтвам, перададзены адпаведным службам і ўзяты на кантроль.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *