Шумилино отмечает 100-летие белорусской милиции

Актуалии Общество

“На варце нашага спакою”

Святочным канцэртам, цёплымі словамі віншаванняў адзначана ў Шуміліне прафесійнае свята міліцыянераў і 100-годдзе беларускай міліцыі. Вечарына пад назвай “На варце нашага спакою” прайшла ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў дні і ночы стаяць на варце спакою і парадку, яны гатовы ў любы момант абараніць слабейшага, адстаяць справядлівасць, выехаць на раскрыццё злачынства. У тым, што ў нашым раёне спакойная абстаноўка – заслуга работнікаў РАУС, падкрэслілі ў сваіх выступленнях в. а. старшыні райвыканкама А. П. Быкаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якія зачыталі прывітальны адрас і выказалі шчырыя пажаданні супрацоўнікам міліцыі.

За добрасумленную службу ў органах унутраных спраў участковаму інспектару Віктару Галузу была ўручана Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта, начальніку аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Вячаславу Воранаву – Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў.
Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка падзякаваў работнікам райаддзела за бездакорную службу, адзначыў, што быць на варце правапарадку – гэта пачэсная і ганаровая місія. І выконваць яе давяраюць лепшым з лепшых – менавіта такіх прымаюць на службу ў РАУС.
Першаму намесніку начальніка РАУС Ігару Шацілу, старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Валерыю Талстому і старшаму інспектару-дзяжурнаму Аляксандру Філіпенку былі ўручаны юбілейныя медалі “100 год беларускай міліцыі”.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзяку старшыні Віцебскага аблвыканкама атрымаў начальнік крымінальна-выканаўчай службы Андрэй Шаціла. Ганаровая грамата УУС Віцебскага аблвыканкама была ўручана інспектару ДПС Івану Шаўчэнку, граматы УУС атрымалі памочнік дзяжурнага Аляксандр Афанасьеў і вядучы спецыяліст групы тылавога забеспячэння Віктар Салабута, падзякі начальніка УУС – участковы інспектар ІСН Анастасія Снарава і міліцыянер-вадзіцель Сяргей Рэпнікаў. Прыемна, што сярод узнагароджаных – нямала маладых супрацоўнікаў. За выдатную службу в. а. начальніка штаба Віктара Попелава яго бацькі атрымалі падзячны ліст ад начальніка УУС.
Служба ў міліцыі – небяспечная і цяжкая. Пра гэта гаварылі ветэраны РАУС, якія падчас свята атрымалі кветкі і падарункі. Менавіта яны, міліцыянеры 60-70-х, заклалі той надзейны фундамент, на якім і сёння трымаецца міліцыя.
На свята да міліцыянераў прыйшло багата гасцей. Прадстаўнікі пракуратуры, суда, райаддзела Следчага камітэта, ваенкамата, сельвыканкамаў, розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна гаварылі цёплыя шчырыя словы ў адрас шумілінскай міліцыі, якая стаіць на варце абароны правоў і свабод грамадзян, умацоўвае правапарадак і грамадскую бяспеку.
Святочную канцэртную праграму падарылі артысты раённага цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №18 ад 03.03.2017 г.



3 комментария по теме “Шумилино отмечает 100-летие белорусской милиции

  1. От лица Всех бывших сотрудников поздравляю с праздником.Желаю комфортной и беззаботной жизни на заслуженной пенсии,ежегодного отдыха за границей,достойной и обеспеченной жизни Вашим женам и детям.Мечтать не вредно.Действующим сотрудникам пожелаю здоровья и побольше выходных…остальное вам даст министр

  2. Мы уволенные и молодые в Деда мороза не верим с 6 лет.

  3. Поздравленьице с издевкой. Видно Виктор, тот самый Карнаков, как был уволен сам знает. И отдыхает, милый человек как я посмотрю в ближнем зарубежье, где очень много гострабайтером))) А тут заслуженные пенсионеры, и им, может и не важны отдых за границей. Вот так сынок, есть такая профессия, Родину защищать.А ты завидуй МОЛЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *