Молодые специалисты внедряют новые технологии

Актуалии Молодёжь

Інтэрнэт? Zala? Калі ласка
Інтэрнэт і інтэрактыўнае тэлебачанне трывала ўвайшлі ў жыццё сучаснага чалавека. Як адзначылі ў “Белтэлекаме”, толькі ў нашым раёне звыш трох тысяч абанентаў карыстаюцца Інтэрнэтам, і столькі ж  – інтэрактыўным тэлебачаннем. І гэтая колькасць пастаянна расце.
Каля чатырох гадоў  працуе ў “Белтэлекаме”  інжынерам электрасувязі Сяргей Пастарнакоў. Яго службовыя абавязкі – падключэнне і абслугоўванне карыстальнікаў Інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання.
“У нас многія спецыялісты ў час пік падключаюць новых абанентаў, — расказвае Сяргей. – Найбольш часта гэтым займаюцца інжынер па электрасувязі Аляксей Сталяроў і электрамеханік Віктар Кузняцоў”. Дарэчы, за час сваёй працы Сяргей Пастарнакоў падключыў звыш дзвюх тысяч новых абанентаў.
За дзень кожны з электрасувязістаў абслугоўвае каля дзесяці абанентаў. Хаця, як адзначылі хлопцы,  часам гэта лічба даходзіць і да дваццаці чалавек. “Мы ўжо ведаем, што калі на нейкай АТС на раёне падключаецца новае абсталяванне, то будзе шмат заяў на падключэнне, – дзеляцца яны. І дадаюць: — А яшчэ шмат выклікаў пасля моцных навальніц”.
Падабаецца хлопцам іх работа: пастаянна ў руху, увесь час з людзьмі. Як самі прызнаюцца, пра такую працу яны і марылі. Як пацвярджэнне гэтага: у працоўных кніжках кожнага з іх толькі адзін запіс – “Белтэлекам”.
Маладыя, ініцыятыўныя, цікаўныя, камунікабельныя. Відаць, менавіта такімі і павінны быць спецыялісты, якія “нясуць” сучасныя тэхналогіі людзям. Сяргей Пастарнакоў, Аляксей Сталяроў і Віктар Кузняцоў  цалкам  адпавядаюць патрабаванням часу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2013 г.



8 комментариев по теме “Молодые специалисты внедряют новые технологии

  1. Что бы другую майку одеть, нужно для начало эту снять))). Как говорят на чукотке -«А сколько той зимы…»

  2. если бы ты знала, что у Вити происходит на данный момент в голове, над тем, какая у него майка, ты бы уже не задумывалась

  3. О чукче я писал, а не Сергей . Понял Виктор Бедроссиевич))))

  4. Куда смотрел фотограф газеты когда делал фото????? Одно название для него «Бригада наркоманов под кумаром».

    Я не хочу обидеть ребят, они может ми вполне себе отличные специалисты. Но как говориться, по одежке встречают.

  5. По одежке встречают глупые люди, поговорку до конца нужно писать.

  6. Согласна с Металлургом! Правильное замечание! Куда смотрел фотограф?? Фото ужасное! А парни действительно специалисты отличные!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *