На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Новости

Вытворчасць. І яшчэ раз вытворчасць
Пытанням вытворчасці, у прыватнасці, выкананню прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця была прысвечана пашыраная нарада, якую правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Уладзімір Пятровіч яшчэ раз падкрэсліў, што заданні, пастаўленыя перад Шумілінскім раёнам кіраўніком вобласці А. М. Косінцам, павінны быць выкананы. Але пакуль што па некаторых пазіцыях раён далёкі ад запаветнай рысы.
Намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў прааналізаваў работу прадпрыемстваў і арганізацый за студзень-май, зрабіў папярэдні прагноз вынікаў работы за першае паўгоддзе. Лічбы няроўныя. Калі, да прыкладу, выкананне вытворчасці прамысловай прадукцыі (заданне – 120%) праглядваецца выключна дзякуючы Обальскаму керамічнаму заводу (ОКЗ – 140,9%, УП ЖКГ – 102,4%, льнозавод – 76,7%), то вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на сённяшні дзень пад вялікай пагрозай (папярэдняя лічба 95,1%). У сувязі з чым старшыня райвыканкама абавязаў аграрыяў прыняць экстраныя меры па паляпшэнні сітуацыі.
Добра ідзе ў раёне выкананне заданняў па экспарту паслуг (324,4%), чаго не скажаш пра ўвод жылля (22%), выпуск інавацыйнай прадукцыі, узровень сярэдняй зарплаты, іншыя паказчыкі.
Інфармацыю пра выкананне распараджэння старшыні райвыканкама па нарыхтоўцы працоўнымі калектывамі зялёнай масы (па 200 кілаграмаў на аднаго працуючага) далажыў першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў. Васіль Цімафеевіч назваў таксама прадпрыемствы і арганізацыі, якія не пералічылі грошы ў фонд рэспубліканскага суботніка.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



1 комментарий по теме “На рабочем совещании в райисполкоме

  1. Нібы ў машыне часу чытаешь пастанову РК КПБ. Няўжо яшчэ гараджан ганяюць у калгасы дарогі касіць. Тэхніка ад «Гомсельмаша» і МТЗ не спраўляецца з нарыхтоўкай кармоў? Відэа побач толькі для інтэрнэту здымалі?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *