Шумилинские школьники подрабатывают на каникулах на стройплощадке

Молодёжь Новости

Грошы патрацяць на новыя мабільнікі
Калі як не летам школьнік можа заробіць грошай. Вось і шумілінскія школьнікі ідуць працаваць у ПМК-70. Тут сёння працуюць школьнікі на двух аб’ектах  – будаўніцтве шасці дамоў сялібнага тыпу ў Дабеі і на будаўніцтве 40-кватэрнага дома на Брыкеце.
“Мы прынялі на работу 27 дзяцей, – расказала рэдакцыі начальнік аддзела па кадрава-прававой і ідэалагічнай рабоце ПМК-70 С. У. Мацвеева. – Ім асаблівая ўвага. Мы гарантуем захаванне тэхнікі бяспекі, добрыя ўмовы працы. А яшчэ школьнікі вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку”.
Раніцай мы завіталі на аб’ект у мікрараёне СШ №2, дзе будуецца шматкватэрны дом. Насілі на насілках пясок. “Дзеці працуюць з пачатку чэрвеня, – кажа прараб прадпрыемства В. Р. Маскаленчык. – Работу арганізавалі ў дзве змены. Рабяты выконваюць падсобныя работы, прыбіраюць тэрыторыю, складваюць цэглу. Давяраем і больш сур’ёзнае, напрыклад, бетонную сцяжку. За месяц, трэба сказаць, найбольш уважлівыя і старанныя навучыліся гэта рабіць даволі добра. Не будзем утойваць, што некаторыя з рабят адпрацавалі тыдзень-другі і звольніліся. Ці то цяжка ім здалося, ці то проста не захацелі. Затое цяпер у нас касцяк надзейных”.
“Тыя, хто хоча, той працуе, – з усёй сур’ёзнасцю кажа пятнаццацігадовы Аляксандр Пятроў. – Я, напрыклад, не чакаў на будаўніцтве лёгкай работы. Але нічога, спраўляемся”.
Рабяты сур’ёзна разважаюць пра важнасць і якасць будаўнічых работ. Ведаюць, як трэба “запеніць вокны”, каб будучым навасёлам было цёпла і камфортна. “Разумеем, што і мы ў нейкай ступені адказныя за гэта будаўніцтва, – кажа Уладзіслаў Качанаў з СШ № 1. – Магчыма, сюды заселяцца нашы знаёмыя, суседзі. Хацелася б, каб яны добрым словам згадалі і будаўнікоў, і іх памочнікаў”. “Мы стараемся, – кажа Алеся Буторына з СШ № 2. – Працуем у дзень па чатыры гадзіны. На аб’екце мы ўжо чацвёрты тыдзень, з нецярпеннем чакаем зарплаты. А абяцалі нам заплаціць па 1,3 мільёна”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 за 28.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *