Новости БРСМ

Актуалии Молодёжь Новости

На вучобу – па рэкамендацыі
Быць актывістам райкама ГА БРСМ  – гэта здорава. У гэтым нядаўна ўпэўніліся хлопцы з некаторых школ раёна. Справа ў тым, што з гэтага года райкам БРСМ можа хадайнічаць перад бюро Віцебскага абласнога камітэта ГА БРСМ аб выдачы рэкамендацый для паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь, у Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь лепшым актывістам БРСМ.
“І райкам ГА БРСМ у гэтым годзе скарыстаў такую магчымасцю, – кажа першы сакратар Аляксандр Хмарын. – Мы далі рэкамендацыі тром хлопцам школ раёна, два з якіх паступаюць у Акадэмію МУС, адзін – у Магілёўскі вышэйшы каледж МУС. Такая рэкамендацыя – свайго роду накіраванне, льгота для маладых людзей, яна можа стаць пропускам у абраную ўстанову Міністэрства ўнутраных спраў нават пры мінімуме балаў”.
Як паведаміў Аляксандр Хмарын, такія рэкамендацыі для актывістаў БРСМ райкам ГА БРСМ будзе выдаваць штогод.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Праца і спорт
Пачаў работу традыцыйны валанцёрскі лагер “Альтаір”, арганізатарам якога выступае раённы камітэт ГА БРСМ. Сёлета робіць лагер акцэнт на працу і спорт. Як расказаў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын, хлопцы і дзяўчаты, якім споўнілася 14 год, дапамагаюць ПМК-70 у будаўніцтве шматкватэрнага дома ў Шуміліне і дамоў у Дабеі  (зразумела, што за сваю працу моладзь атрымае грошы). А пасля работы іх чакае трэнажорная зала ФСК “Здароўе”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №50 за 28.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *