Новые подробности о ДТП в Шумилино 29 июня

Новости Происшествия

Даліхачыўся…
28 чэрвеня а адзінаццатай гадзіне вечара на перакрыжаванні вуліц Луначарскага-Юбілейная ў Шуміліне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога 41-гадовы жыхар Полацкага раёна быў смяротна паранены.
Як нам паведаміў начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч, жыхар Полацкага раёна ў стане алкагольнага ап’янення на аўтамабілі «Рэно-Лагуна» імчаўся ў бок Віцебска на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну. Вадзіцель не падпарадкаваўся патрабаванням супрацоўнікаў ДАІ спыніцца. Таму яны пачалі даганяць. Інфармацыя была перададзена ў Шумілінскі аддзел унутраных спраў, супрацоўнікі ДАІ папрасілі дапамогі ў прыпыненні парушальніка. На дарозе была выстаўлена перашкода – грузавы аўтамабіль ДАФ з паўпрычэпам. Але і пасля гэтага вадзіцель «Лагуны» не прыпыніўся – ён на хуткасці ўрэзаўся ў фуру.
Мужчына атрымаў шэраг цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія былі не сумяшчальныя з жыццём.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *