Как выехать за границу?

Вопрос-Ответ Закон

Як выехаць за мяжу?
30 сакавіка 2010 года ўступіў у дзеянне Закон № 49-З “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь”, які накіраваны на забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян краіны свабодна пакідаць Беларусь і без перашкод вяртацца назад.
Згодна з арт. 7 Закона права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь можа быць часова абмежавана ў выпадку, калі:
– ён валодае звесткамі, што складаюць дзяржаўную тайну, – да заканчэння тэрміну, устаноўленага ў дагаворы аб допуску да дзяржаўных сакрэтаў;
– яго падазраюць ці абвінавачваюць па крымінальнай справе, – на тэрмін, устаноўлены органам крымінальнага праследавання, але не больш чым да спынення крымінальнага праследавання альбо да ўступлення прыгавору суда ў законную сілу;
– ён асуджаны за здзяйсненне злачынства, за выключэннем асуджаных без прызначэння пакарання ці пакарання ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, – на тэрмін, устаноўлены органам ці ўстановай, якія выконваюць пакаранне ці іншыя меры крымінальнай адказнасці, але не больш чым да адбыцця пакарання ці вызвалення ад пакарання альбо да заканчэння тэрміну адтэрміноўкі выканання пакарання ці выпрабавальнага тэрміну;
– за ім устаноўлены прэвентыўны нагляд, – да спынення прэвентыўнага нагляду;
– ён не выконвае без уважлівых прычын маёмасныя, падатковыя ці іншыя абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, устаноўленыя ўступіўшымі ў законную сілу судовымі пастановамі ці выканаўчымі дакументамі, – на тэрмін, устаноўлены судом, але не больш чым да выканання абавязацельства;
– яму прад’яўлены грамадзянскі іск у судзе на тэрмін, устаноўлены судом, але не больш да заканчэння вытворчасці па справе;
–    ён з’яўляецца даўжніком па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ці зацікаўленай асобай у адносінах да даўжніка–юрыдычнай асобы, – з моманту адкрыцця конкурснай вытворчасці на тэрмін, устаноўлены судом, але не больш чым да заканчэння вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці;
–    ён ухіляецца ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве, – да яўкі на мерапрыемствы на ваенную службу, службу ў рэзерве.
Дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь ці іншая юрыдычная асоба, якая прыняла рашэнне аб часовым абмежаванні права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь, не пазней аднаго дня з даты прыняцця рашэння накіроўваюць грамадзяніну адпаведнае паведамленне. Грамадзяне маюць права абскардзіць і апратэставаць у прыватным парадку прынятае рашэнне ў 10-дзённы тэрмін з моманту яго вынясення.
Звесткі аб абмежаванні права на выезд грамадзяніна з Рэспублікі Беларусь уносяцца ў ведамасны банк даных  Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Не пазней аднаго дня з даты прыняцця рашэння аб зняцці часовага абмежавання права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь орган, які вынес рашэнне, накіроўвае грамадзяніну адпаведнае паведамленне. Звесткі аб зняцці часовага абмежавання накіроўваюцца таксама ў ведамасны банк даных.
Кожны грамадзянін мае права асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі па месцы свайго жыхарства і атрымаць бясплатную інфармацыю аб наяўнасці абмежавання права выезду за межы дзяржавы.
Н. КАМІСАРАВА,  кансультант суда Шумілінскага раёна
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *