На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Ліпеньскія клопаты
Лета ў зеніце. Вельмі горача зараз на палях, горача і на рабочых нарадах кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, усіх, хто курыруе пытанні аграпрамысловага комплексу. Пытанняў гэтых вельмі шмат, вырашаюцца няпроста, многія даводзіцца абмяркоўваць на ўзроўні раёна, вобласці.
У прыватнасці, шмат сельскагаспадарчых пытанняў было ўзнята на абласной селектарнай нарадзе, якую праводзіў у мінулую нядзелю з кіраўніцтвам раёнаў старшыня аблвыканкама А. М. Косінец. Асаблівую увагу Аляксандр Мікалаевіч звярнуў на працоўную дысцыпліну, на неабходнасць жорсткай барацьбы з п’янствам на рабочых месцах і ў быце.
Працяг гэтыя пытанні знайшлі на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч паведаміў, што на гэтым тыдні Шуміліншчына прыступае да ўборкі зерневых культур. У сувязі з гэтым было прааналізавана распараджэнне старшыні райвыканкама аб накіраванні механізатарскіх і іншых кадраў, а таксама тэхнікі з шэфскіх арганізацый.
Як паведаміў начальнік інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін А. А. Шалюта, выбарачныя абследаванні біялагічнай ураджайнасці зерневых культур абнадзейваюць. Так, ураджайнасць яравой пшаніцы дасягае 52 ц/га, азімай – 62 ц/га, ячменю – 34 ц/га. Ёсць, вядома, і бяднейшыя ўчасткі, тым не менш ураджай вырас і ўбраць яго без страт – справа гонару аграрыяў.
Нямала пытанняў у раёне па жывёлагадоўлі. Малако, як вядома, найперш залежыць ад якасных кармоў, ад селекцыйнай работы. Але якраз па аднаўленні малочнага статку, па лячэнні кароў старшыня райвыканкама даў нездавальняючую ацэнку рабоце раённай ветстанцыі (кіраўнік І. У. Галуза) і райплемстанцыі (А. А. Казьмін). Недаравальным назваў ён той факт, што з 8400 кароў не расцяліліся 744. Наогул, сёлета ў раёне атрымана на 133 цяляці менш, чым летась.
Пытанні будаўніцтва, навядзення парадку, падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона, гатоўнасці школ да навучальнага года і іншыя былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *