Награды за службу получали шумилинские милиционеры

Актуалии Общество

Міліцыянеры атрымалі медалі і падзякі
Раённы аддзел унутраных спраў падвёў вынікі работы за студзень-чэрвень бягучага года. Начальнік РАУС  В. В. Мядзвецкі адзначыў, што шумілінскія міліцыянеры ў першым паўгоддзі спрацавалі нядрэнна. Зніжана злачыннасць на 7,1 %, раскрывальнасць злачынстваў у раёне па лініі крымінальнага вышуку склала 70%   (па вобласці  – 57,7%, па рэспубліцы – 55,6%).
За добрыя паказчыкі ў рабоце,  сумленнае выкананне службовых абавязкаў і асабісты ўклад у рэалізацыю службовых задач падзякай упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік міліцыі В. В. Мядзвецкі.  Узнагароду ўручыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама П. М. Сокалаў, які прысутнічаў на аператыўнай нарадзе.
У сваю чаргу Вадзім Вадзімавіч у гэты дзень уручаў узнагароды лепшым работнікам РАУС. Так, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Аляксей Іспянькоў  узнагароджаны  медалём “За бездакорную службу” трэцяй ступені  (на здымку). Нагрудны знак “За самаадданую службу” атрымалі памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Афанасьеў, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Алена Селязнёва. Дарэчы, А. М. Селязнёва ў гэты дзень была ўзнагароджана і знакам Міністэрства унутраных спраў “За адзнаку”.
Юбілейныя медалі “90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” уручаны начальніку штаба Уладзіміру Ушалу і  начальніку аддзялення крымінальнага вышуку Сяргею Бяржаніну.
Падзякі УУС Віцебскага аблвыканкама ў гэты дзень атрымалі старшы інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы Вячаслаў Жлукцёнак, старшы ўчастковы інспектар міліцыі Юрый Сільвестраў, старшы інспектар па вырашальнай рабоце аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Кузняцоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *