Криминал. Происшествия

Происшествия

Мабільнік
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар а.-г. Слабада і паведаміў, што ў Светласельскім яго абрабаваў наглядна знаёмы мужчына: накінуўся на яго і адабраў мабільнік. Урон, нанесены пацярпеламу, склаў 300 тысяч рублёў. Асоба грабежніка ўстаноўлена – гэта непрацуючы жыхар  в. Лескавічы. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.  Мабільнік вернуты гаспадару.
Грошы ў пашпарце
Пацярпеў жыхар Полацка, які прыехаў да знаёмых у Мікіціху. Як патлумачыў мужчына ў сваёй заяве ў міліцыю, ён прыйшоў за прадуктамі ў мясцовы магазін і не ўбачыў, як з кішэні ягонай курткі нехта выцягнуў пашпарт, у якім ляжала 400 тысяч рублёў. Так што расплачвацца мужчыну ўжо не было чым. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі злачынцу – пашпарт з чужой кішэні выцягнула мясцовая жыхарка. Ну, а грошы растраціла на ўласныя патрэбы. Супраць жанчыны ўзбуджана
крымінальная справа.
Пра службовыя паўнамоцтвы
Пракуратурай вобласці ўзбуджана крымінальная справа супраць аднаго з былых кіраўнікоў прадпрыемстваў Шумілінскага раёна за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое прынесла ўрон ў памеры 16,4 мільёна рублёў.
Крадзяжы
За студзень-чэрвень бягучага года ў раёне адбылося  58 крадзяжоў (з іх раскрыта 35, або  60,3%), у тым ліку 29  – з жылля (раскрыта 21, або 72,4%).  Зарэгістраваны тры крадзяжы мабільных тэлефонаў, адзін з якіх знойдзены і вернуты гаспадару.
Пад псеўданімам
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі рэдка сутыкаюцца з выпадкамі, калі чалавек  пры спыненні яго, напрыклад, на дарозе, называецца чужым прозвішчам. Але менавіта так тыдзень таму было ў аграгарадку Мішневічы. На вясковай дарозе супрацоўнікі ДАІ спынілі жыхара Обалі, які ехаў на легкавушцы. Як высветлілася, вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення.  Да таго ж, ён не меў пры сабе вадзіцельскіх правоў, сертыфікату аб праходжанні дзяржтэхнагляду, пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку і дагавору абавязковага страхавання. Мужчына  назваўся чужым прозвішчам. Але неўзабаве асоба вадзіцеля была ўстаноўлена. Аказалася, абальчанін быў раней су-дзімы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Мужчыну пагражае крымінальная адказнасць.
На чыгунцы
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі абследавалі чыгуначныя пераезды ў Шуміліне. На пераездзе, што па вуліцы Мясаедава, знойдзены шэраг недахопаў: аголеная арматура, дэфекты сігнальных слупоў. На адказную службовую асобу чыгуначнай станцыі складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф да 4 базавых велічынь.
ДТЗ
Сёлета на дарогах раёна зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў, 7 чалавек загінулі і двое паранены. Адно ДТЗ было здзейснена па віне нецвярозага вадзіцеля.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *