На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Власть

Рабочы час – рабоце!
Пытанняў, якія сёння павінен рашаць раён, вельмі шмат. А часу на іх выкананне надзвычай мала. Таму так важна кожную працоўную хвіліну выкарыстоўваць эфектыўна.
Узмацненне працоўнай дысцыпліны, недапушчэнне п’янства на рабочых месцах – з гэтых патрабаванняў пачаў учора пашыраную рабочую нараду старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Работнікам міліцыі тут дадзены ўсе паўнамоцтвы: убачылі п’яную даярку на ферме – на 15 сутак яе, па ўсёй строгасці, хопіць выхоўваць, хопіць вазіцца. З такой катэгорыяй і адносіны павінны быць катэгарычнымі.
Будзе належнай працоўная дысцыпліна, будзе сумленнае стаўленне да працы – будуць і больш плённыя вынікі працы, упэўнены кіраўнік раёна. А пакуль яны не надта цешаць. У. П. Куранны адзначыў неабходнасць змяншаць затраты на вытворчасць прадукцыі, павышаць яе рэнтабельнасць. А гэта значыць, што стаўку трэба рабіць на мадэрнізацыю, на эканомію і беражлівасць.
На нарадзе была прааналізавана работа са зваротамі грамадзян. Кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў агучыў інфармацыю, згодна з якой у райвыканкам за 7 месяцаў бягучага года паступіла 154 пісьмовыя і вусныя звароты (85% да ўзроўню мінулага года). Па тэматычнай накіраванасці ўстойлівае першынство трымаюць пытанні жыллёва-камунальнага характару.
Быў прааналізаваны таксама ход выканання даручэнняў старшыні райвыканкама.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №61 ад 06.08.2013 г.


1 комментарий по теме “На рабочем совещании в райисполкоме

  1. А у нас все так. Что сказал председатель то и должно быть. Посмотрите на звукоизоляционные стены на трассе. Рекламу вывесили по указанию губернатора , а что она не читаемая это никого не волнует.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *