Строим храм в душе и на земле

Актуалии Общество

Будуем храм на зямлі і ў душы
Зварот раённага савета ветэранаў да ветэранаў і ўсіх жыхароў раёна
Сёння беларускі народ, пераадолеўшы цяжкія выпрабаванні і шматлікія нягоды, мэтанакіравана і ўпэўнена ўвасабляе ў рэальнасць мару многіх пакаленняў – будуе квітнеючую, суверэнную дзяржаву.
Галоўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі нашай краіны вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам. Моцная эфектыўная дзяржаўная ўлада, палітычная ста-більнасць у нашай краіне з’яўляюцца асновай для далейшага паступальнага развіцця беларускага грамадства. Улада – носьбіт свецкіх інтарэсаў людзей, але адным з важнейшых духоўных мацуючых звёнаў у нашым грамадстве было і застаецца хрысціянства. Царква накіравана на правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў пытаннях духоўнай асветы, яна дае надзею, прапаведуе лепшыя традыцыі міласэрнасці, працавітасці, адданасці Радзіме.
Мы, ветэраны Шумілінскага раёна, глыбока разумеем важнасць узаемаразумення дзяржавы і царквы ў адказе на выклік часу.
Праваслаўная вера стала набыткам многіх жыхароў раёна. І мы ўдзячны прадстаўнікам улады за дапамогу ў будаўніцтве праваслаўнага храма ў Шуміліне.
Мы заклікаем ветэранаў і ўсіх жыхароў раёна захоўваць вернасць адзіным патрыятычным караням і добрым запаветам продкаў. Запрашаем усіх прыняць удзел у будаўніцтве царквы, якая на новым этапе будзе працягваць яднаць людзей і заставацца вернай свайму абавязку перад Богам і Айчынай.

Імянныя цагліны – для царквы
Жыхары раёна (ды і не толькі) з задавальненнем назіраюць, як расце ў Шуміліне храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Тут кожны дзень працуюць будаўнікі. Цаглінка за цаглінкай і вось ўжо над агароджай сталі віднецца сцены. Вернікі ды і проста жыхары раёна ахвяруюць сродкі на богаўгодную справу.  Непадалёк ад  будаўнічай пляцоўкі працуе царкоўная лаўка. Тут прадаюць цэглу на будаўніцтва храма. Кожная прададзеная цагліна становіцца імянной – на ёй пішуць імя чалавека. Так кожны жыхар Шуміліншчыны і госці нашага раёна могуць ўнесці свой пасільны ўклад у будаўніцтва царквы.
Да гэтага заклікае і раённая ветэранская арганізацыя. На мінулым тыдні ветэраны на чале са старшынёй арганізацыі К. Ф. Палоўнікавай  правялі благачынную акцыю – ахвяравалі царкве свае імянныя цагліны. І храм стаў крыху вышэйшы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *