Завершилась последняя смена в детских оздоровительных лагерях

Образование Общество

“На наступны год зноў запішымся ў лагер”
Учора завяршыла работу трэцяя змена летніх аздараўленчых лагераў, якія працавалі ў школах раёна. У апошнія летнія дні школьнікі будуць рыхтавацца да новага навучальнага года, ездзіць з бацькамі па магазінах, дагульваць апошнія дні летніх канікул. А ад трох тыдняў, праведзеных у лагеры, застануцца толькі яркія ўспаміны.
У Слабадской д/с-СШ адпачывалі ў жніўні 30 дзяцей. 18 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў з першага дня былі занятыя рознымі справамі: яны прыдумвалі назвы сваім атрадам, афармлялі атрадныя газеты, на першым зборы выказвалі пажаданні пра тыя справы, якімі б хацелі займацца падчас адпачынку.
А далей дні паляцелі як адно імгненне, бо сумаваць за вясёлымі гульнямі, спартыўнымі забавамі, экскурсіямі і падарожжамі па наваколлі было некалі. Вы ведаеце, што ёсць Міжнародны дзень светлафора?.. А вось школьнікі са Слабады не толькі ведаюць, але і вельмі цікава яго адзначылі. Вы бывалі ў гасцях у пажарных? Не! А адпачываючыя ў лагеры “Каласок” вучні Слабадской школы пабывалі на пасту МНС, пазнаёміліся з работай пажарных і выратавальнікаў. Былі сустрэчы з загадчыкам ФАПа і прыёмшчыцай комплекснага прыёмнага пункта, экскурсія ў бібліятэку і этнаграфічны куток “Беларуская хатка” ў сельскі Дом культуры.
Знайшоўся час прыбраць тэрыторыі ля помнікаў Вялікай Айчыннай вайны (аперацыя “Абяліск”) і сабраць макулатуру для школы.
Непрыкметна праляталі дні ў лагеры, калі ўсе разам навыперадкі шукалі схаваны “скарб”, малявалі на асфальце ці спявалі караоке. Ніводнага дня не пуставаў і школьны стадыён, спартыўныя гульні змянялі адна-адну: “Спартландыя”, піянербол, міні-футбол, вясёлыя эстафеты.
“Ці спадабалася вам у лагеры?” – запыталі дзяцей на развітанне. А ў адказ: “Здорава! Весела і крута! Шкада, што змена закончылася. На наступны год зноў абавязкова запішымся ў лагер!”
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №66 ад 23.08.2013 г.



1 комментарий по теме “Завершилась последняя смена в детских оздоровительных лагерях

  1. Очень жаль, что в газете не нашлось места для детских фотографий лагерной смены.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *